Темы

Да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы ў бібілятэках раёна прайшлі мерапрыемствы

Да 130-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы ў бібілятэках раёна прайшлі мерапрыемствы

Адным з выдатнейшых прадстаўнікоў беларускай літаратуры з’яўляецца Кандрат Крапіва, 130-годдзю з дня нараджэння якога прысвяцілі многія мерапрыемствы бібліятэкі раёна.

За сваё доўгае жыццё К. Крапіва зрабіў нямала. Выдатнейшы драматург, аўтарытэтны тэарэтык літаратуры, вучоны-мовазнаўца… Ён і ў паэтычных творах дасягнуў значных поспехаў. Яго сатырычныя вершы і паэмы і сёння нясуць у сабе зарад актуальнасці і непераходнай свежасці. Пісьменнік выкрывае нейкую загану праз смех, што больш дзейсна, чым проста ўказваць на гэтую загану.

У беларускай літаратуры творчая індывідуальнасць народнага пісьменніка Беларусі К. Крапівы ўзвышаецца велічна, непаўторна і ярка. Яго творчасць – цэлая эпоха ў нацыянальнай драматургіі.

Як расказала Жана Канькова, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна, размова аб жыццёвым шляху і творчай дзейнасці Кандрата Крапівы ішла падчас паэтычнай гадзіны “Майстар беларускага слова” у бібліятэцы аграгарадка Варатынь; літаратурнай гадзіны “Кандрат Крапіва: майстар слова” – у бібліятэцы аграгарадка Леніна, літаратурнага падарожжа “Майстар слова – Кандрат Крапіва” – у Вішнёўскай бібліятэцы-клубе, літаратурнай гадзіны “Чытаем Крапіву разам” – у Глушанскай сельскай бібліятэцы, прэзентацыі выставы і агляду твораў “Майстар сатыры: К. Крапіва” – у цэнтральнай бібліятэцы, гучных чытанняў “Смяемся разам з Крапівой” – у бібліятэцы аграгарадка Кавалі”, літаратурнага вандравання “Ён заслужыў любоў народа” – у Гарохаўскай бібліятэцы, вечара-партрэта “Нястомны працаўнік” – у бібліятэцы аграгарадка Міхалёва, гумарыстычнай хвілінкі “Я – пякучка Крапіва” – у бібліятэцы аграгарадка Хімы.

Последние новости

Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

На трассе Могилев-Бобруйск из-за сильного ветра образовалось пылевое облако, столкнулись пять машин 

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 24 апреля в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем