Темы

«Беларуская жанчына здатна на многае» — лічыць майстра ўчастка шматгаліновых паслуг п. Туголіца Ірына Добыш

«Беларуская жанчына здатна на многае» — лічыць майстра ўчастка шматгаліновых паслуг п. Туголіца Ірына Добыш

Марыла стаць цырульнікам, вывучылася на повара, а прызнанне знайшла, працуючы ва УКП “Жылкамгас” — усё гэта у Год беларускай жанчыны пра гераіню аповеда Ірыну Генадзьеўну Добыш, майстра ўчастка шматгаліновых паслуг п. Туголіца.

Гісторыю свайго  прафесійнага стаўлення Ірына Генадзьеўна згадвае з усмешкай. Паступіць на цырульніка ў Каменскае вучылішчы №215, куды яе 15-гадовую прывёз са Жлобінскага раёна бацька, не ўдалося: спецыяльнасць у той год скасавалі. На прапанову дырэктара — вывучыцца на повара, дзяўчына ні за што б, як кажа, не пагадзілася, каб не бацькаў пагрозлівы погляд. Шкадаванне ад выбару прафесіі прайшло, калі яе з сяброўкай у першы ж год навучання майстар парэкамендавала ў якасці памочнікаў повара ў дзіцячы дом-інтэрнат на Мінскай — да вучнёўскай стыпендыі ў 10 рублёў дадаліся 68 рублёў штомесячнага заробку. Для вясковай дзяўчыны — незвычайна вялікія грошы. Ірына тады не толькі адмовілася ад бацькоўскай матэрыяльнай падтрымкі, але і, едучы на малую радзіму, везла маме і тату гасцінцы.

Пасля заканчэння вучылішча дзяўчына абрала месцам працы рачны порт Бабруйска, кокам на цеплаходзе. І літаральна ў першыя дні работы сустрэла там свайго суджанага — памочніка капітана. Пражылі з мужам два дзясяткі год, выгадавалі цудоўную дачушку.

Пасля таго як іх з мужам шляхі разышліся, гераіня аповеду рук не апусціла. Зразумеўшы, што ўсё цяпер выключна на ёй, загадала сабе быць моцнай, не зважаючы ні на якія абставіны.

У 2007 годзе Ірына Добыш прыйшла працаваць у раённую ЖКГ. Спачатку загадчыцай лазні ў пас. Рэдкі Рог — у гэтым населеным пункце давялося і пасяліцца — пасля майстрам усяго ўчастка, куды ўваходзіў пасёлак і навакольныя вёскі. У 2012 годзе ёй даручылі адзін з найбольш складаных участкаў — туголіцкі. Колькі год працавала намеснікам майстра, а з 2017 года  — майстрам. З пераменай месца працы давялося змяніць і месца пражывання. Пасля некалькіх год жыцця на здымных кватэрах добрасумленнаму работніку прапанавалі ў пасёлку арэнднае жыллё.   

Беларуская жанчына здатна на многае — гэтае выказванне якраз пра маю субяседніцу. З аб’ёмам задач, якія даводзіцца вырашаць Ірыне Генадзьеўне, здольны справіцца не кожны мужчына. Чаго вартая адна толькі кацельня, на абслугоўванні якой 24 шматпавярховікі і літаральна ўсе аб’екты сацкультбыту пасёлка.  У мінулым годзе кацельня рэканструявана — замест двух газавых і аднаго старога катлоў на мясцовых відах паліва з’явіліся два сучасныя высокавытворчыя катлы на шчапе драўніны. Праведзены таксама рамонт пабудовы кацельні.

— Адзін з двух старых катлоў пакінулі і не памыліліся: сёлета ў маразы ён спатрэбіўся, — кажа Ірына Генадзьеўна. — Новыя ж катлы — аўтаматызаваныя, з камп’ютарным упраўленнем, якое ажыццяўляюць 4 аператары-машыністы, пачаргова, кожны ў сваю змену.  Цяпер маем два бункеры для шчапы замест аднаго ранейшага. Загрузка іх выконваецца зусім па-іншаму, што значна аблегчыла работу персаналу, зменшыла выкарыстанне ручной працы на аб’екце.

“Перазагрузка” кацельні, па словах Ірыны Генадзьеўны, ніякім чынам не адбілася на спажыўцах цеплавой энергіі, скаргаў на холад у памяшканнях не было. Між тым калектыў у вялікія маразы працаваў з павялічанай нагрузкай — былі задзейнічаны ўсе тры катлы. І шчапы ў гэтую зіму спатрэбілася нашмат болей, чым у папярэднія. А з надыходам вясны кацельня працуе ў звычайным рэжыме — выкарыстоўваецца толькі адзін кацёл.

Маштабнымі, па словах субяседніцы, былі і рамонтныя работы: ліквідацыя старога абсталявання, зняцце і абліцоўка пліткай падлогі, шпаклёўка, фарбоўка сцен. Наперадзе — добраўпарадкаванне тэрыторыі. “Так што супакойвацца нам рана”, — усміхаючыся, кажа субяседніца.

Зрэшты, бесперабойная работа кацельні — не адзіны клопат Ірыны Генадзьеўны. У яе кампетэнцыі таксама арганізацыя і кантроль работы па ўборцы і рамонце вуліц і двароў у пасёлку, вывазка смецця ў Туголіцы і навакольных вёсках, добраўпарадкаванне грамадзянскіх могілак. Гэты фронт работ таксама патрабуе нямала часу і сіл, тым болей – увесну, калі пасля снегу патрабуюцца павышаныя патрабаванні да навядзенне парадку на зямлі. Ніхто не адмяняў і рэагаванне на няштатныя сітуацыі. Але Ірына Добыш не прывыкла скардзіцца, у яе прынцыпах  — брацца і вырашаць.

“А як жа мара? — пытаюся ў жанчыны. — Няўжо зусім забыліся на яе?”. Гераіня аповеду шырока ўсміхаецца. “Ні ў якім разе, у цырульнай справе практыкуюся на сваіх работніках, і мужчынах, і жанчынах. Не за грошы, проста так  — каб людзям было прыемна”.

У дзень прафесійнага свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі  Ірына Добыш жадае ўсім, хто ў гэтай сферы задзейнічаны, моцнага здароўя, аптымізму, вырашэння пастаўленых мэт і поспехаў. Сама  яна гэтага дасягнула — па выніках работы за 2025 год  удастоена высокага звання “Найлепшы работнік ЖКГ”.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.   

#ГодБелорусскойЖенщины
#МедиапроектСМИ
#ЖенщиныБобруйскогорайона   

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем