Жывёлагадоўля. Студзень завершаны, можна падвесці яго вынікі

Па дадзеных ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, вытворчасць малака за месяц у цэлым па раёне павялічана ў параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года на 6,6% і склала 3906,6 тон. Найбольшы прырост дасягнуты ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (+184,9 тон).
Удой на карову за першы месяц года склаў 450 кг, што на 27 кг болей за папярэдні год. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадуктыўнасць статка адзначана ў “Харчавіку-Агра” — 677 кг.
Рэалізацыя малака дзяржаве ў студзені ўзрасла ў цэлым па раёне на 5,7% — да 3616,9 тон пры таварнасці малака 92,6 %.
Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме склалі за месяц 633 г (+80 г да студзеня 2025 года). Найбольшыя прывагі дасягнуты ў СВК “Гігант” — 807 г.
Малочны статак раёна, па стане на 1 лютага, налічвае 8 676 кароў (100,5 % да адпаведнага перыяду мінулага года), найбольшы прырост атрыманы ў ААТ “Міхалёўская Ніва” (+13 галоў).
Алена КАРПЕНКА.