«З любоўю да роднага слова». У Варатыні прайшла конкурсная праграма

У Варатынскім СДК прайшла конкурсная праграма «З любоўю да роднага слова», якая прайшла ў форме падарожжа.
Як расказала загадчык установы культуры Людміла Шпак, падчас падарожжа па краіне родной мовы рабіліся прыпынкі. На кожным з іх хлопчыкі і дзяўчынкі павінны былі выканаць пэўнае заданне і атрымаць за правільныя адказы жэтоны.
Усе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай «З вытокаў роднай мовы» і прыняць удзел у акцыі «Напішы самыя прыгожыя словы на роднай мове». Гэтыя словы трэба было напісаць на лісточку ў форме сэрца і прыклеіць яго на мальберт.





