Темы

Вучні Цялушскай школы ўрачыста ўступілі ў піянеры і ў члены БРСМ

Вучні Цялушскай школы ўрачыста ўступілі ў піянеры і ў члены БРСМ

Піянерская дружына імя А.П. Гайдара на базе Цялушскай сярэдняй школы 10 лютага папоўнілася 11-ю піянерамі, а трое школьнікаў — членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ўступілі ў шэрагі БРСМ. 

На ўрачыстасці з нагоды пасвячэння рабят у піянеры Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна перадаў на захаванне ў школьны музей выкананыя ў натуральную велічыню макеты ордэнаў і медалёў часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія зрабілі выхаванцы цэнтра да конкурсаў, што праводзіла Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

Перадаючы макеты, да юных грамадзян падчас цырымоніі развітання з піянерскім гальштукам звярнулася старшыня раённай арганізацыі ГА «БРПА» Алена Смарчок:

— Перад вамі не проста копіі. Гэта напамінак пра тое, што ў кожнай сям’і нашай краіны ёсць свае героі. Вы павінны ведаць, што такія ўзнагароды ўручаліся і салдатам, і афіцэрам, і партызанам, і працаўнікам тылу — усім, чые мужнасць і любоў да Радзімы прывялі да Перамогі над нямецка-фашысцкімі акупантамі. Ганарыцеся слаўнымі суайчыннікамі, захоўвайце памяць пра іх, перадавайце яе нашчадкам, беражыце мір і адзінства Рэспублікі Беларусь.  

Асобна Алена Смарчок зрабіла наказ тым, хто стаў членам «БРСМ». Заклікала школьнікаў любіць сваю зямлю, напоўнены сэнсам піянерскі дэвіз “Будзь гатоў! Заўжды гатоў!” перанесці ў “камсамольскае” жыццё. Не баяцца марыць, упэўнена ісці да сваёй мэты, спазнаваць навукі, садзейнічаць развіццю роднай краіны.

Алена КАРПЕНКА.

Фота з архіва РА ГА «БРПА».

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем