Темы

Школьнікі раёна паўдзельнічалі ў лыжных гонках

Школьнікі раёна паўдзельнічалі ў лыжных гонках

Лыжныя гонкі ў рамках круглагадзічнай спартакіяды школьнікаў прайшлі ў Бабруйскім раёне сёння. Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 11-ці раённых устаноў адукацыі, было наладжана на базе аздараўленчага лагера “Бабраня-2010”.

— Удзельнікі лыжных гонак добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў, былі ў добрым настроі, стараліся паказаць высокія вынікі — прынесці плён і сабе, і сваёй камандзе, — адзначыла галоўны суддзя мерапрыемства, старшыня Фізкультурна-спартыўнага клуба Бабруйскага раёна Таццяна Цімошак.

Між тым, пераможцы, як і заўжды ў спаборніцтвах, вызначыліся. У камандным першынстве не было роўных вучням Брожскай сярэдняй школы, прычым, як малодшай, так і старэйшай узроставых груп. На 2-ім месцы Каменская СШ, на 3-м — Осаўская БШ.   

У асабістым першынстве сярод хлопчыкаў малодшай узроставай групы 1-е месца заняў Яўген Барысенка з Брожскай школы, 2-е — Іван Гальцоў з гэтай жа ўстановы адукацыі,на 3-м — Дзмітрый Гайкоў з Каменскай СШ.

 У старэйшай узроставай групе лідарам прызнаны Ягор Левін (Брожская СШ), 2-е месца прысуджана Цімафею Левашову (Туркоўская СШ), 3-е — Сяргею Камышу (Ленінская СШ).

Сярод малодшых дзяўчынак найбольшую хуткасць у гонках прадэманстравала Ульяна Гальцова з Брожскай СШ, другой прыйшла Анастасія Дзіброва з Осаўскай БШ, на 3-м месцы — Аляксандра Няхлебава з гэтай жа навучальнай установы.

Сярод дзяўчынак старэйшай узроставай групы 1-е месца заняла Эльвіра Гальцова (Брожская СШ), другі вынік у Паліны Харанека (Брожская СШ), 3-е месца прысуджана Яўгеніі Дайнека з Бортнікаўскай СШ.

Віншуем пераможцаў!

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем