Темы

«Маладзёжны шчыт» у дзеянні. Школьнікам расказалі пра шкоду наркотыкаў

«Маладзёжны шчыт» у дзеянні. Школьнікам расказалі пра шкоду наркотыкаў

Член Маладзёжнага савета пры Савеце  Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Чарняўская і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Валерыя Кушаварава правялі прэзентацыйную сустрэчу з вучнямі Хімоўскай сярэдняй школы імя А.К. Шмыгуна ў межах рэспубліканскага інфармацыйна-прафілактычнага праекту “Маладзёжны шчыт” і абласной антынаркатычнай акцыі “Разам”.

Ініцыятывы накіраваны на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Расказаўшы школьнікам пра гэта, Вольга Чарняўская папрасіла хлопцаў і дзяўчат падзяліцца меркаваннямі, чаму, на іх думку, маладыя людзі “ступаюць на слізкую дарогу” ўжывання і распаўсюду забароненых рэчываў і як себе паводзіць, каб злу супрацьстаяць — не спакушацца на прапанову ўжыць наркатычныя сродкі ці іх распаўсюдзіць.

Валерыя Кушаварава ў дэталях спынілася на Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях і артыкулах Крымінальнага кодэксу, якія прымяняюцца ў дачыненні грамадзян, што парушылі закон у гэтай часці. Нагадала пра надзвычай сур’ёзныя наступствы, у тым ліку пазбаўленне волі на працяглы час. У пацверджанне гэтага быў прадэманстраваны відэафільм, героі якога, апынуўшыся ў юным узросце за кратамі, вельмі шкадуюць пра неабдуманнасць сваіх учынкаў.

“Ніякія грошы не каштуюць таго, каб бавіць час за кратамі”, — заўважыла Вольга Чарняўская і пажадала, каб свае сілы і таленты маладыя людзі накіроўвалі на вучобу, уласнае развіццё, дабрабыт сваіх сем’яў і краіны.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем