Темы

Калі час ёсць, а адказнасці няма. У Бабруйскім РАУС працавала камісія па садзеянні занятасці

Калі час ёсць, а адказнасці няма. У Бабруйскім РАУС працавала камісія па садзеянні занятасці

Чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай раённай камісіі па кантролі за садзеяннем занятаці насельніцтва, якую ўзначальвае старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, сёння працавала ў раённым адддзеле ўнутраных спраў.

У камісію звярнулася пяць чалавек, сярод іх і грамадзяне, у дачыненні якіх з боку міліцыі ажыццяўляецца прэвентыўны нагляд.

Заслухаўшы кожнага, з улікам пажаданняў грамадзян і іх магчымасцяў, вяскоўцам прапанавалі розныя варыянты працаўладкавання. У прыватнасці, 50-гадоваму жыхару в. Дуброва выдалі накірунак да наймальніка — ЗАТ “Птушкафабрыка «Вішнёўка”. 19-гадовы жыхар Туголіцы запэўніў, што з панядзелка прыступае да працы на адным з харчовых прадпрыемстваў Бабруйска. А вось  жыхару в. Качаны, які на камісію па садзеянні занятасці прыходзіць не ўпершыню, давядзецца, магчыма, і ўвогуле на некаторы час развітацца са свыклым ладам жыцця: парушыў патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Між тым зусім нядаўна, каб афіцыйна працаўладкавацца, грамадзянін узнавіў страчаны пашпарт. Такое звычайна здараецца, калі час у чалавека ёсць, а адказнасці няма.

У другой частцы пасяджэння члены камісіі прынялі адпаведныя рашэнні ў дачыненні грамадзян, якія прадставілі ў камісію неабходныя дакументы па пацверджанні афіцыйнага працаўладкавання.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў  інфармацыйны час

5 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем