Антон Каранкевіч працуе ў акрузе

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч працягвае тыднёвую працу ў выбарчай акрузе.
Сёння Антон Міхайлавіч, у рамках Адзінага дня прыёму грамадзян дэпутатамі ўсіх узроўняў, правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб і прамую тэлефонную лінію ў адміністрацыйнай пабудове Сычкаўскага сельвыканкама. Там жа сустрэўся з жыхарамі в. Сычкава і навакольных населеных пунктаў.


Падчас прыёму грамадзян да дэпутата звярнуўся мясцовы прадпрымальнік. Грамадзянін папрасіў садзеяння ў вырашэнні пытання, звязанага з устаноўкай на тэрыторыі кафэ камер фотафіксацыі. Уважліва выслухаўшы наведвальніка, Антон Каранкевіч паабяцаў дасканала вывучыць пытанне і зрабіць дэпутацкі запыт па ім у кампетэнтныя структуры.
На сустрэчы з вяскоўцамі Антон Каранкевіч, з’яўляючыся членам Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, праінфармаваў грамадзян аб значных кроках у вобласці энергетыкі, будаўніцтве ў краіне 3-га блока атамнай электрастанцыі, што, безумоўна, будзе садзейнічаць далейшаму развіццю Беларусі, паляпшэнню дабрабыту жыхароў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў нагадаў аб рашэннях сёмага Усебеларускага народнага сходу. Засяродзіў увагу на значнасці для іх выканання першага году пяцігодкі, якім з’яўляецца 2026-ты. Заўважыў, што дасягнуць пастаўленых мэт можна толькі супольна — адзінствам у грамадстве і плённай працай кожнага на сваім рабочым месцы, да чаго і заклікаў выбаршчыкаў.
Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.