Вялікі снег для азімых — добра ці не?

Шкоду, ці, наадварот, станоўчыя наступствы нясе пасевам азімых раслін вялікі снег?
Спасылаючыся на вучоных-аграрнікаў, можна казаць як пра першае, так і пра другое. І справа тут, як патлумачыў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарча Віктар Садоўскі, у характары снегу ды ў стане зямлі на момант таго, як снег пайшоў.
— Вялікі снежны наст забяспечвае цеплаізаляцыю і вільготнасць, што ёсць добра. Але калі снег надта шчыльны, ледзяны на глебе, то пасевы могуць сапрэць, ад недахопу кіслароду на іх могуць узнікнуць грыбковыя хваробы, у прыватнасці, снежная цвіль. Таму найлепш, калі снег пухнаты: захоўвае пасевы ад маразоў (ніжэй за 20 градусаў па цэльсію) і не стварае парніковага эфекту. А вось пры адсутнасці снегу нават невялікія маразы здольны знішчыць расліны.
Калі аналізаваць цяперашнюю сітуацыю ў нас на Бабруйшчыне, то снег на палях ляжыць хоць і вялікі, але не шчыльны, што дае падставу меркаваць — раслінам пад ім камфортна, — расказаў Віктар Садоўскі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.