Віншаванні з юбілеем прымала ветэран працы Таццяна Гаўрыльчык

85 год споўнілася 20 студзеня жыхарцы в. Калінаўка Гарбацэвіцкага сельсавета, ветэрану працы Таццяне Сямёнаўне Гаўрыльчык.
Не адзін год Таццяна Сямёнаўна з’яўляецца членам мясцовай пярвічкі раённай арганізацыі ветэранаў. Таму ў дзень юбілею да яе наведаліся старшыня Гарбацэвіцкай пярвічнай арганізацыі Ларыса Мікалаеўна Асіповіч і старшыня сельвыканкама Вікторыя Дзмітрыеўна Літвінчык.
Жанчыны павіншавалі імянінніцу з Днём нараджэння, падзякавалі ёй за актыўную грамадзянскую пазіцыю, пажадалі здароўя, бадзёрасці, выдатнага настрою і ўручылі падарунак.
Алена КАРПЕНКА.