Темы

Вакансіі прапанавалі жыхарам Сычкаўскага сельсавета

Вакансіі прапанавалі жыхарам Сычкаўскага сельсавета

Чарговае пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па кантролі за садзеяннем занятасці насельніцтва прайшло сёння ў пабудове Сычкаўскага сельвыканкама. Узначаліла работу камісіі яе старшыня, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Ірына Старавойтава. Акрамя непасрэдна членаў камісіі ўдзел у пасяджэнні прынялі старшыня Сычкаўскага сельсавета Зінаіда Трубачка і дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Аляксандр Крычко.

Грамадзян на камісію прыйшло адносна няшмат, аднак усе ва ўзросце, калі пра пенсію дбаць рана. Чаму працаздольныя вяскоўцы ў часы дэфіцыту кадраў у арганізацыях, у прыватнасці, сельскагаспадарчых, дазваляюць сабе не працаваць і пры гэтым разлічваюць на сацыяльныя даброты — кожны з наведвальнікаў распавёў сваю гісторыю. Да прыкладу, у 50-гадовай жыхаркі Сычкава, як яна паведаміла, абавязкаў дастаткова, у тым ліку догляд за састарэлай жанчынай-інвалідам 1 групы з суседняга населенага пункта. Між тым, работу гэтую яна выконвае без афіцыйнага працаўладкавання, бо значыцца на ўліку ў наркадыспансеры.

Яшчэ адна жанчына прыкладна такога ж узросту працоўнай кніжкі, як прызналася, ніколі не мела. Магчымасць афіцыйна працаўладкавацца разглядае і нават не супраць вакансіі жывёлавода, аднак, як аказалася,  знаходзіцца ў чаканні пашпарта грамадзяніна. А вось малады чалавек узросту 30 з гакам на прапанову стаць работнікам сельгаспрадпрыемства лёгка адгукнуўся — рашэннем камісіі яму выдадзены накірунак да наймальніка.

— У размове з грамадзянамі заклікаем іх не толькі палепшыць сваё цяперашняе матэрыяльнае становішча, бо афіцыйнае працаўладкаванне — гэта пра стабільны штомесячны заробак, але і даводзім пра наступствы беспрацоўя ў старасці, калі, магчыма, не будзе фізічнага здароўя на выкананне выпадковых работ, і не будзе пенсіі. Многія прыслухоўваюцца, усіх іх працаўладкоўваем — вакансій на сёння дастаткова. Што да жыхароў Сычкаўскага сельсавета, то ім працаўладкаванне спрошчана блізкасцю да горада, — адзначыла Ірына Старавойтава. 

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 6 сентября: курс на осень с дождями и похолоданием

6 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў  інфармацыйны час

5 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«Удивляй! Твори! Мечтай!». В Бобруйском районном Центре культуры состоялся фестиваль дополнительного образования детей и молодежи

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем