Темы

У Бабруйскім раёне ўшанавалі 100-гадовую жыхарку

У Бабруйскім раёне ўшанавалі 100-гадовую жыхарку

Стогадовы юбілей адзначыла сёння жыхарка вёскі Бабіна-2 Варвара Васільеўна Крычко. Шаноўная дата шаноўнага ўзросту чалавека не засталася ў раёне незаўважанай — павіншаваць імянінніцу ў дом да яе з кветкамі і падарункамі прыехалі старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, лідар раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар, прадстаўнікі мясцовай улады.

Дзякуючы Варвары Васільеўне за неацэнны ўклад у развіццё раёна (усё працоўнае жыццё жанчыны, маці чацвёра дзяцей, было звязана з сельскай гаспадаркай, 15 год перад выхадам на заслужаны адпачынак яна была за цялятніцу), Міхаіл Крыцкі пажадаў юбілярцы добрага здароўя, бадзёрага настрою, цеплыні  і клопату родных.

Апошнім, як аказалася, Варвара Васільеўна не абдзелена. Штодзённы догляд  за матуляй ажыццяўляе сын Анатоль. “Маці  цяжка перамяшчацца, а вось з памяццю ўсё добра і вельмі  любіць заспяваць”, — усміхаючыся, кажа мужчына (сама ж імянінніца бясконца дзякавала за праяўленую ўвагу). Падтрымаць і парадаваць бабулю ў дзень яе свята прыехалі іншыя родныя, унукі.  

Далучыліся да віншаванняў і прадстаўнікі Бабруйскага РАУС . Разам з пажаданнямі здароўя ўручылі доўгажыхарцы новы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Признание прямо в поле: награды нашли своих героев

7 июля 2026
Читать новость
Актуально

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

7 июля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

«Кризисная комната». Куда обращаться пострадавшему от домашнего насилия

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Кормозаготовка-2026: СПК «Гигант» держит темп

7 июля 2026
Читать новость
Общество

С 15 июля заряжаться на «Маланке» можно при одном условии. Вот каком

7 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 7 июля: высокая вероятность осадков и прохладно

7 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем