Сезонныя хваробы. Сітуацыя ў Бабруйскім раёне пад кантролем

Сезонныя хваробы: вострыя рэспіраторныя захворванні і грып, традыцыйныя для зімовых месяцаў. Сёлетні год у гэтым плане не стаў выключэннем.
З пачатку года, як паведамілі ў Бабруйскай гарадской паліклініцы №2, зарэгістравана 158 выпадкаў захворвання на ВРВІ (з іх 102 выпадкі прыйшліся на дзяцей і падлеткаў). А вось пацыентаў з дыягназам «грып» выяўлена не было.
Што датычыцца вакцынацыі супраць грыпу, то на гэтую пару яна ўжо не праводзіцца — завершана.
Алена КАРПЕНКА.