Темы

Моладзь раёна ўдзельнічае ў абласным форуме

Моладзь раёна ўдзельнічае ў абласным форуме

Абласны форум сельскай моладзі, якая працуе ў арганізацыях аграпрамысловага комплекса Магілёўшчыны, “Вёска — тэрыторыя развіцця” праходзіць сёння ў Горацкім раёне з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Савіцкага.

Ад нашага раёна ў форуме ўдзельнічаюць два чалавекі: аграном-насенневод СВК “Гігант” Вікторыя Ладынская і інжынер па ахове працы, пажарнай бяспецы і тэхніцы бяспекі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Дар’я Сцяпанава.


На пачатку мерапрыемства маладыя людзі ўсклалі кветкі да мемарыяла “Смуткуючая маці” ”Іх подзвіг у памяці мы захаваем”. У праграме форума — наведванне рыбаводнага індустрыйнага комплекса Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, ААТ “Малочныя горкі” і Горацкага харчовага камбіната, дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў.
У другой палове дня ў межах абмеркавання тэхналогій кропкавага земляробства, якое пройдзе ў сценах Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, удзельнікі наведаюць вучэбна-выставачны цэнтр сельгастэхнікі, машын і агрэгатаў і вучэбна-практычны цэнтр па прыродаўсталяванні і будаўніцтве. У канферэнц-зале навучальнай установы пройдзе прафесіянальны дыскурс “Погляд моладзі на развіццё сельскагаспадарчай галіны “ з удзелам Сяргея Савіцкага.
Завяршэннем моладзевай сустрэчы стане таварыскі матч па валейболе “Мяч сяброўства”.
Мерапрыемства ўчынена ў мэтах стварэння ўмоў для павышэння сацыяльнай і эканамічнай актыўнасці моладзі, замацавання маладых спецыялістаў на прадпрыемствах АПК.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 2 сентября: дожди и все еще по-летнему тепло

2 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем