Темы

Міхаіл Крыцкі сустрэўся з калектывам Хімоўскай школы

Міхаіл Крыцкі сустрэўся з калектывам Хімоўскай школы

Дэлегаты Усебеларускага народнага схода ад Бабруйскага раёна працягваюць наведвацца ў працоўныя калектывы — даносіць грамадзянам асноўныя яго пасылы.

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі ў гэтых мэтах сёння сустрэўся з работнікамі Хімоўскай сярэдняй школы Бабруйскага раёна імя А.К. Шмыгуна. Засяродзіўшы ўвагу на эканамічных і палітычных дасягненнях суверэннай Беларусі за апошнія пяць год, кіраўнік раёна асобна спыніўся на міралюбівай палітыцы дзяржавы, выбудоўванні добрасуседскіх адносін з усімі краінамі, якія паважліва ставяцца да Беларусі. Распавёў аб зацверджанай дэлегатамі УНС дзяржаўнай Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя пяць год і асноўных стратэгічных задачах, якія беларусам, дзеля паляпшэння свайго і краіны дабрабыту, дзеля бяспекі дзяржавы прыдзецца вырашыць.

Зрабіўшы акцэнт на развіцці моцных рэгіёнаў, Міхаіл Крыцкі адзначыў, што  задача школы і настаўнікаў у гэтым плане — выхаванне патрыётаў сваёй краіны, трывалы кадравы патэнцыял для розных галін народнай гаспадаркі. Высокатэхналагічнасць вытворчасці, якая адбываецца імклівымі тэмпамі, патрабуе ўдзелу ў эканоміцы высокаадукаванай моладзі. Тое ж самае датычыцца палітычнага жыцця: будучыню будаваць маладым, а гэта значыць, на кіруючыя дзяржаўныя пасады трэба каб прыходзіла мэтанакіраваная, зацікаўленая ў развіцці краіны моладзь.

У гэтай сувязі старшыня райвыканкама закрануў тэму замацаванасці маладых спецыялістаў у раёне, пацікавіўся ў пачынаючых настаўнікаў створанымі для іх умовамі працы і жыцця. Параіў моладзі трымацца калектываў, дзе іх цэняць і разумеюць, заклікаў пускаць карані ў сельскай мясцовасці.

Не абыйшлося без абмеркавання надзённых праблем мясцовасці. На занепакоенасць жыхароў аграгарадка станам вуліцы Хімоўскай Міхаіл Крыцкі заўважыў, што работы па ўзнаўленні пашкоджанай водаканалам дарогі будуць праведзены ў бягучым годзе. Што датычыцца стану сельскіх дарог пасля завеі, то ў гэтым плане, як адзначылі настаўнікі, праблем як у Хімах, так і на пад’язных шляхах да аграгарадка не ўзнікала — работы па расчыстцы ад снегу былі праведзены своечасова.  

У завяршэнне сустрэчы кіраўнік раёна падзякаваў калектыву за працу і нагадаў, што яго дзверы адчынены для кожнага, чыя праблема не вырашаецца на ўзроўні сельвыканкама. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Реестр производителей кормов и кормовых добавок для сельхозживотных появится в Беларуси 

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем