Цікавыя факты з аддзела загс райвыканкама

Як паведаміла начальнік аддзела загс Бабруйскага райвыканкама Марына Емяльянава, напярэдадні новага года ў раёне зарэгістравана нараджэнне двойні. Хлопчыкі з’явіліся ў сям’і 32-гадовай жанчыны і 38-гадовага мужчыны адной з вёсак Бортнікаўскага сельсавета.
Найбольш частымі мужчынскімі імёнамі, якімі назвалі сваіх немаўлят жыхары раёна ў мінулым годзе, сталі класічныя Міхаіл, Аляксандр, Максім. Жаночымі — Ганна, Анастасія, Аляксандра. Сярод рэдкіх імёнаў — Елісей і Ян, Ярына, Мілена, Лаура, Венера.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія пабраліся шлюбам летась, — 32 гады, мужчын — 36.
Найстарэйшай сяльчанцы, якая сёлета звязала сябе вузамі Гіменея, — 76 год, найстарэйшаму мужчыне-жаніху — 69.
Алена КАРПЕНКА.