Темы

Акцыя “Ад усёй душы” завітала ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых  грамадзян і інвалідаў у Вішнёўцы

Акцыя “Ад усёй душы” завітала ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых  грамадзян і інвалідаў у Вішнёўцы

Калі для дзяцей найболей чаканае зімовае свята — Новы год, то для састарэлых людзей, бясспрэчна, Ражство ці Каляды.

Павіншаваць з навагоднімі святочнымі датамі жыльцоў аддзялення кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў у Вишнёцы прыехалі прадстаўнікі раённай улады: старшыня Бабруйскага райвыканкама  Міхаіл Крыцкі, намеснік старшыні Таццяна Варанко, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Пясоцкая, прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.  

— Ад шчырага сэрца жадаю, каб ваш настрой у сценах гэтага ўтульнага дома, дзе створаны ўсе ўмовы для якаснага жыцця, заўжды быў бадзёрым, каб усе вы былі здаровымі, радаваліся кожнаму дню, — адзначыў, звярнуўшыся да прысутных, Міхаіл Крыцкі і разам з іншымі ўручыў бабулям і дзядулям, іншым пастаяльцам салодкія падарункі.

Не меней чаканай для жыльцоў сацыяльнай установы стала сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркаю. Яны з захапленнем адгадвалі Марозавы загадкі, віншавалі гасцей за навагоднія падарункі, з запалам падхоплівалі знаёмыя радкі песень, якія выконвалі для іх ўдзельнікі вакальнай групы “Чапурушачкі”. А яшчэ — дружна рукапляскалі медыцынскай сястры аддзялення Наталлі Нарвілас падчас уручэння ёй кіраўніком раёна Ліста ўдзячнасці за добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам.

Сёння ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян і інвалідаў, як адзначыла загадчык аддзялення Марыя Ратнікава, пражывае 61 чалавек. Па словах дырэктара раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяны Тарасевіч, клопат пра людзей, якія па розных прычынах апынуліся ў сценах сацыяльнай установы, ажыццяўляе дружны, адказны, працалюбівы, прафесійны калектыў.    

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.    

Последние новости

Актуально

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

7 июля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

«Кризисная комната». Куда обращаться пострадавшему от домашнего насилия

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Кормозаготовка-2026: СПК «Гигант» держит темп

7 июля 2026
Читать новость
Общество

С 15 июля заряжаться на «Маланке» можно при одном условии. Вот каком

7 июля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 7 июля: высокая вероятность осадков и прохладно

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Природная «фабрика протеина». Белорусские ученые вывели отечественный сорт люпина белого «Грек»

6 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем