Темы

Забыць нельга. У Брожскай школе прайшла дыялогавая пляцоўка

Забыць нельга. У Брожскай школе прайшла дыялогавая пляцоўка

Цэнтральным мерапрыемствам сярод тых, што прайшлі на Бабруйшчыне да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду, стала дыялогавая пляцоўка ў Брожскай сярэдняй школе. Удзел у мерапрыемстве, арганізаваным аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, прынялі начальнік аддзела Дзмітрый Вяроўкін, пракурор раёна Генадзь Ярмак, в. а. старшыні Брожскага сельвыканкама Аляксандр Буйко, адказны сакратар райсавета ветэранаў Ніна Арбузава.

Пачынаючы мерапрыемства, Дзмітрый Вяроўкін нагадаў, што Беларусь у Вялікую Айчынную вайну панесла надзвычай вялікія пакуты — страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. Ахвярамі нацыстаў сталі не толькі воіны на полі бою — ад рук акупантаў і іх прыспешнікаў загінулі тыя, хто змагаўся з ворагам на акупаванай тэрыторыі, мірнае насельніцтва. “На ўсіх іх мы не маем права забывацца, мы павінны памятаць, каб такое больш ніколі не паўтарылася”, — адзначыў Дзмітрый Іванавіч.
Генадзь Ярмак у дыялогу з навучэнцамі засяродзіў увагу на планах нацыстаў зрабіць Усходнюю Еўропу, у прыватнасці, Савецкі Саюз, чыя эканоміка трывала развівалася, сваёй сыравіннай зонай, у тым ліку харчовай. Насельніцтва падпарадкаваць працы на сябе, а большую частку вынішчыць, закатаваўшы ў гета і канцлагерах, замарнаваўшы голадам, як у блакадным Ленінградзе.

Пракурор прывёў факты генацыду ў дачыненні беларускіх грамадзян. Заўважыў, што агульны ўрон насельніцтва і прадпрыемстваў Бабруйскай вобласці, паводле створанай пасля вайны камісіі па расследаваннях, склаў больш за 14,5 мрд. рублёў у тагачасных цэнах. Генадзь Ярмак распавёў пра расследаванні крымінальнай справы на тэрыторыі Беларусі ў дачыненні колішняга жыхара краіны, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўчыняў генацыд суайчыннікаў. «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа — гэта аднаўленне гістарычнай справядлівасці», — адзначыў ён.
Падчас дыялогу школьнікі праявілі жывую цікавасць да тэмы, задавалі пытанні, асобныя, у прыватнасці 11-класніца Ангеліна Максімава, прадэманстравалі глыбокае веданне прадмета размовы.

Для вучняў быў наладжаны анлайн-экскурс па месцах захавання ахвяр фашызму на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Усе разам удзельнікі мерапрыемства наведалі брацкую магілу на мясцовых могілках, дзе знайшлі апошні спачын удзельнікі партызанскага руху. Усклалі кветкі да брацкай магілы, памяць пра ахвяр крывавай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.
Вучні паабяцалі і надалей ажыццяўляць догляд месцаў славы на тэрыторыі мясцовасці. Памяць пра бязвінна загінулых і воінаў-вызваліцеляў, дзякуючы каму ў нас мірнае сёння, свята захоўваць і перадаць нашчадкам.
Дарослыя ў сваю чаргу заклікалі школьнікаў быць абачлівымі ў дачыненні любой інфармацыі ў інтэрнэце — не паддавацца на довады тых, хто намагаецца змяніць гістарычную праўду.
Алена КАПРЕНКА.
Фота Вiктара ШЭЙКIНА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем