Раён рыхтуецца да веснавой сяўбы

На парозе новага года вясна і звязаныя з ёю сельскагаспадарчыя клопаты нагадваюць пра сябе ўсё настойлівей, тым болей што кліматычныя змены апошніх год папярэджваюць — тэрміны першых палявых прац на палях могуць быць паскораны.
З улікам гэтага, а яшчэ болей таму, што добрыя гаспадарнікі ўзялі за правіла рыхтавацца да наступнай сяўбы адразу пасля завяршэння папярэдняй, у раёне актыўна вядуцца ўсе неабходныя на гэтую пару работы. У прыватнасці, ачыстка насення яравых збожжавых і зернебабовых раслін, вывозіцца на палі арганіка, набіраюць тэмпы рамонтныя работы.
Што да апошняга, то, як паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу Дзмітрый Зотаў, па стане на 19 снежня раённы план лістапада-снежня па рамонце сельгастэхнікі выкананы на 83%, што дазваляе меркаваць аб 100-працэтным яго выкананні да канца месяца. Пераважная частка праблемных пытанняў здымаецца непасрэдна ў сельгасарганізацыях намаганнямі механізатараў.
Два энерганасычаныя трактары накіраваны ў гэтых мэтах на ААТ “Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс”. Умовы для правядзення рамонтных работ, як было адзначана, у сельгасарганізацыях створаны належныя, людзей для іх выканання дастаткова.
Алена КАРПЕНКА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.