Правы і законныя інтарэсы непаўналетніх павінны абараняцца. У райвыканкаме прайшоў семінар на дадзеную тэму

Актуальныя пытанні ў сферы абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх абмеркавалі сёння ўдзельнікі міжведамаснага семінара. У ліку апошніх — кіраўнікі спраў сельвыканкамаў, дырэктары і намеснікі дырэктараў устаноў адукацыі, спецыялісты аддзелаў Бабруйскага райвыканкама, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, медыкі, прадстаўнікі РАУС, гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Узначаліла мерапрыемства намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Праташчык.


Удзельнікі семінара разглядзелі такія пытанні, як “Аб недахопах міжведамаснага ўзаемадзеяння ў арганізацыі работы па прафілактыцы сямейнай неблаганадзейнасці”, “Аб недахопах рэалізацыі патрабаванняў Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2024 года №1055” — даклады па іх зрабіла Наталля Праташчык.
Была заакцэнтавана ўвага і на такіх актуальных пытаннях, як “Тыповыя недахопы падчас правядзення сацыяльных расследаванняў” (дакладчык: дырэктар раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Сокарава); “Асаблівасці арганізацыі работы па выяўленні непаўналетніх, якія панеслі пакуты ад злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх” (дакладчык: супрацоўнік РАУС Таццяна Колесава), “Арганізацыя работы ўстаноў адукацыі па прафілактыцы і выяўленні фактаў насілля ў адносінах непаўналетніх” (дакладчыкі: метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вікторыя Шунько і педагог-псіхолаг раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Грыневіч).



Таксама падчас семінару былі абмеркаваны і прыняты рашэнні па праблемных пытаннях.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.