Прайшла чарговая сесія райсавета дэпутатаў

Чарговая 22-я сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання працавала сёння ў райвыканкаме. Узначаліла яе работу старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава. Удзел прынялі старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч.



Дэпутаты абмеркавалі і зацвердзілі праекты рашэнняў па шэрагу актуальных пытанняў, у тым ліку “Аб праекце раённага бюджэту на 2026 год” (даклад па гэтым пытанні зрабіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Юлія Асташова), “Аб навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый Бабруйскага раёна ў 2025 годзе” (дакладчык: начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Морава); «Аб рэалізацыі ў Бабруйскім раёне Канцэпцыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, якая зацверджана Указам Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2024 г. №1».
З улікам таго, што сесія прайшла напярэдадні Новага года, Ірына Старавойтава павіншавала ўсіх са святам, падзякавала дэпутатам, якія прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.