Темы

Праца знойдзецца для кожнага. Жыхароў Кавалёў паклікалі на камісію па занятасці

Праца знойдзецца для кожнага. Жыхароў Кавалёў паклікалі на камісію па занятасці

Болей за 20 чалавек — жыхары аграгарадка Кавалі і суседніх вёсак — наведалі сёння раённую камісію па кантролі за садзеяннем занятасці насельніцтва, якая працавала ў мясцовым сельвыканкаме пад началам старшыні камісіі, старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Старавойтавай.

Грамадзяне працаздольнага ўзросту, мужчыны і жанчыны, справаздачыліся членам камісіі, чаму не задзейнічаны ў эканоміцы краіны, з чаго жывуць, дзе бачаць прымяненне сваім кампетэнцыям, што прадпрымаюць дзеля паляпшэння ўласнага і краіны дабрабыту. Пераважнай частцы наведвальнікаў былі выдадзены накірункі да наймальнікаў, у асноўным — ААТ “Неўскі-Агра”, дзе на сёння маюцца рабочыя вакансіі.

Жыхарам, якія заявілі аб афіцыйным працаўладакаванні ў Расійскай Федэрацыі, рэкамендавана прадаставіць дакументальнае пацверджанне гэтага. Апошняе камісія запатрабавала і ў шматдзетнай маці, якая свой няўдзел у напаўненні раённага бюджэту патлумачыла доглядам дзіцяці да 7-мі год. Грамадзяне, занятыя на ўласнай падсобнай гаспадарцы — вырошчваннем раслін і жывёлы, прадаставілі ў камісію адпаведныя даведкі. Тым з наведвальнікаў, хто сваё непрацаўладкаванне патлумачыў кепскім фізічным станам, рэкамендавана звярнуцца ў мясцовую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі для ўстанаўлення дыягназу і лячэння. 

— Ці скарыстаюцца сяльчане кампетэнтнымі парадамі камісіі і магчымасцю стаць паўнавартаснымі членамі працоўных калектываў, пакажа час, — адзначыла Ірына Старавойтава. — Між тым аргументы “за гэта” грамадзянам прыводзім больш чым пераканаўчыя: афіцыйнае працаўладкаванне — не толькі стабільнае сёння, але і абароненае заўтра, забяспечаная, з пенсійнымі выплатамі, старасць, на парозе якой многія з сённяшніх наведвальнікаў знаходзяцца. Што датычыцца працы, то яна знойдзецца для кожнага, было б жаданне людзей на гэта.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.  

Последние новости

Происшествия и безопасность

Более миллиона рублей! В Могилеве установлен факт сокрытия выручки от оказания риэлтерских услуг

20 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Минтруда объявило конкурс «Активное и здоровое долголетие» среди учреждений соцобслуживания

20 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

В 43 районах Беларуси ограничили посещение лесов: где действуют запреты

20 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Милиция накануне и в день Радуницы переведена на усиленный вариант несения службы 

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Радуница: день радости или скорби? И как правильно помянуть усопших

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем