Темы

Чалавек сам будуе ўласнае жыццё. У Бабруйскім РАУС працавала камісія па садзеянні занятасці насельніцтва

Чалавек сам будуе ўласнае жыццё. У Бабруйскім РАУС працавала камісія па садзеянні занятасці насельніцтва

Вяскоўцаў на чарговае пасяджэнне камісіі, якая сёння працавала ў раённым аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, сабралася нямала. Усе яны па той ці іншай прычыне трапілі ў поле зроку міліцыі і значацца на ўліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

Прычыны, па якіх грамадзяне апынуліся ў спісе на абавязковае наведванне раённай камісіі, не мяняюцца: чалавек або афіцыйна не працаўладкаваны, хоць і ходзіць на работу, або ўвогуле не працуе, або працуе і не прад’явіў даведку, якая дадзены факт пацвярджае.

Апошняе звычайна датычыцца тых, чыя працоўная дзейнасць звязана з Расійскай Федэрацыяй. У гэтым выпадку члены камісіі парэкамендавалі грамадзянам прад’явіць неабходны дакумент у  вызначаны тэрмін. Грамадзянам, якія, з іх слоў, працуюць, але без афіцыйнага працаўладкавання, — патлумачылі неабачлівасць такіх паводзін. Як правіла, гэта не стабільная праца, невысокі заробак, адсутнасць страхавога стажу пры налічэнні пенсіі. Грамадзянам і гэтай катэгорыі, і тым, хто не працуе, былі прапанаваны вакансіі як на тэрыторыі раёна, у прыватнасці, ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, так і ў гарадскіх наймальнікаў.

— Хочацца спадзявацца, што большасць сённяшніх наведвальнікаў дойдуць да наймальнікаў і кардынальна зменяць сваё жыццё. Бо праца — гэта не толькі пра грошы, але пра чалавечую годнасць, — адзначыла намеснік старшыні камісіі па садзеянні занятасці, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марына Тарэлкіна. — Мы не перастаем нагадваць, што чалавек сам будуе ўласнае жыццё.

Другой часткай пасяджэння стала вывучэнне дакументаў, якія ў камісію паступілі цягам тыдня, адносна пацверджання працоўнай дзейнасці грамадзян. Калегіяльна былі прыняты рашэнні па кожным з іх.  

 Інспектар крыміналь-выканаўчай інспекцыі РАУС, капітан міліцыі Дзмітрый Пірожнік нагадаў грамадзянам пра недапушчэнне супрацьпраўных паводзін у быце, злоўжывання спіртнымі напоямі, пра неабходнасць пазначаць сябе ў цёмны час сутак святловяртаючымі элементамі. 

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

МВД: за сутки в милицию поступило около 300 сообщений о звонках телефонных мошенников

20 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Более миллиона рублей! В Могилеве установлен факт сокрытия выручки от оказания риэлтерских услуг

20 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Минтруда объявило конкурс «Активное и здоровое долголетие» среди учреждений соцобслуживания

20 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

В 43 районах Беларуси ограничили посещение лесов: где действуют запреты

20 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Милиция накануне и в день Радуницы переведена на усиленный вариант несения службы 

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Радуница: день радости или скорби? И как правильно помянуть усопших

20 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем