Чалавек сам будуе ўласнае жыццё. У Бабруйскім РАУС працавала камісія па садзеянні занятасці насельніцтва

Вяскоўцаў на чарговае пасяджэнне камісіі, якая сёння працавала ў раённым аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, сабралася нямала. Усе яны па той ці іншай прычыне трапілі ў поле зроку міліцыі і значацца на ўліку крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Прычыны, па якіх грамадзяне апынуліся ў спісе на абавязковае наведванне раённай камісіі, не мяняюцца: чалавек або афіцыйна не працаўладкаваны, хоць і ходзіць на работу, або ўвогуле не працуе, або працуе і не прад’явіў даведку, якая дадзены факт пацвярджае.
Апошняе звычайна датычыцца тых, чыя працоўная дзейнасць звязана з Расійскай Федэрацыяй. У гэтым выпадку члены камісіі парэкамендавалі грамадзянам прад’явіць неабходны дакумент у вызначаны тэрмін. Грамадзянам, якія, з іх слоў, працуюць, але без афіцыйнага працаўладкавання, — патлумачылі неабачлівасць такіх паводзін. Як правіла, гэта не стабільная праца, невысокі заробак, адсутнасць страхавога стажу пры налічэнні пенсіі. Грамадзянам і гэтай катэгорыі, і тым, хто не працуе, былі прапанаваны вакансіі як на тэрыторыі раёна, у прыватнасці, ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, так і ў гарадскіх наймальнікаў.

— Хочацца спадзявацца, што большасць сённяшніх наведвальнікаў дойдуць да наймальнікаў і кардынальна зменяць сваё жыццё. Бо праца — гэта не толькі пра грошы, але пра чалавечую годнасць, — адзначыла намеснік старшыні камісіі па садзеянні занятасці, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марына Тарэлкіна. — Мы не перастаем нагадваць, што чалавек сам будуе ўласнае жыццё.
Другой часткай пасяджэння стала вывучэнне дакументаў, якія ў камісію паступілі цягам тыдня, адносна пацверджання працоўнай дзейнасці грамадзян. Калегіяльна былі прыняты рашэнні па кожным з іх.

Інспектар крыміналь-выканаўчай інспекцыі РАУС, капітан міліцыі Дзмітрый Пірожнік нагадаў грамадзянам пра недапушчэнне супрацьпраўных паводзін у быце, злоўжывання спіртнымі напоямі, пра неабходнасць пазначаць сябе ў цёмны час сутак святловяртаючымі элементамі.
Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.