Темы

Тамара Хлебапашава: “Наша мэта — дасягнуць яшчэ большага малака”

Тамара Хлебапашава: “Наша мэта — дасягнуць яшчэ большага малака”

Пра Тамару Андрэеўну Хлебапашаву, начальніка малочна-таварнага комплекса філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, расказваем не ўпершыню. На працягу чатырох гадоў гераіня аповеду загадвала МТК іншай раённай гаспадаркі і была адзначана на старонках нашай газеты як кіраўнік аднаго з найбольш паспяховых аб’ектаў малочнай жывёлагадоўлі раёна.  

У цяперашнюю гаспадарку субяседніца перайшла, як з усмешкай заўважае, за сваім кіраўніком. Дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” Марына Мікалаеўна Аўрамчык, па яе словах, з пашанай ставіцца да сваіх кадраў, падбадзёрвае, падтрымлівае, сама “гарыць” справай і іншых нацэльвае на адпаведны падыход да абавязкаў.

— У нас у прамым сэнсе пануе дыктатура тэхналогій, — кажа Тамара Андрэеўна. — Прытрымліваемся іх на ўсіх этапах вытворчасці прадукцыі. Догляд цялятак і кароў, лячэнне і прафілактыка хвароб, даенне, кармленне жывёлы, узнаўленне статка — усе гэтыя працэсы стараемся ажыццяўляць выключна ў адпаведнасці з рэгламентамі. Па-іншаму дасягнуць станоўчых вынікаў нельга. Гэта пацвярджаюць і нашыя лічбы.

Сярэднедзённы удой малака на рагулю ў “Харчавіку-Агра” складае на сёння 21 кг, і гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у раёне. Прычым, на момант прыходу Тамары Андрэеўны ў гаспадарку ў лютым ад каровы бралі ўсяго толькі 15 кг. Таварнасць малака складае 95,5% пры 100-працэнтнай рэалізацыі малака гатункам “экстра”. 

Дадзены парог не лічаць у калектыве канчатковым,  у планах — выйсці на сярэдні ўдой у 25 кг.

Гаспадарка Тамары Хлебапашавай — гэта больш за 800 галоў дойнага статка МТК (усяго жывёлы на комплексе больш за 1100 галоў) і малочна-таварная ферма з 648 цялушкамі, прызначанымі для ўзнаўлення малочнага пагалоўя.

Новы комплекс укамплектаваны жывёлай пад поўную патрэбу, але ж гэта не значыць, што пашырэння вытворчасці не плануецца. На МТК з  нецярпеннем чакаюць ўвядзення ў эксплуатацыю яшчэ аднаго сучаснага жывёлагадоўчага памяшкання на 300 галоў дойнага статку, а затым і аддзялення для маленькіх цялушак, што дазволіць зрабіць вытворчы цыкл на комплексе замкнёным — жывёла тут будзе знаходзіцца ад часу нараджэння.      

Калектывамі жывёлагадоўчых аб’ектаў (на комплексе працуе 19 чалавек,на ферме 6) Тамара Андрэеўна задаволена, выпадковых людзей у іх, як кажа, няма. Добрыя заробкі, адпаведныя ўмовы працы і станоўчае стаўленне да працаўнікоў з боку кіраўніцтва прыцягваюць у калектыў моладзь. У жывёлагадоўлі рупяцца чатыры маладыя спецыялісты: дзяўчына-ветурач і трое хлопцаў-жывёлаводаў. Ёсць і сямейныя пары. Міхаіла і Марыну Абрамавых якраз засталі за працоўнымі абавязкамі: падкідваннем корму жывёле, навядзеннем парадку ў хляве.

Тамара Хлебапашава, Міхаіл і Марына Абрамавы

— Над кожнай праблемай працуем сумесна. Узяць хоць бы выяўленне хвароб жывёлы. Задача гэта не толькі ветэрынарнага ўрача, але і аператараў машыннага даення, якія, заўважыўшы праблему, не чакаюць прыходу доктара, а тут жа адасабляюць карову ад агульнага статка, чым папярэджваюць зніжэнне якасці малака, — кажа начальнік МТК.  

Каб быць у лідарах, працаўнікі і непасрэдна Тамара Хлебапашава бавяць на комплексе літаральна ўвесь працоўны дзень. Пачынаючы а шостай  раніцы, перапынак дазваляюць сабе толькі ў абед. Харчуюцца тут жа на комплексе абедамі, прыгатаванымі ў сталоўцы сельгаспрадпрыемства. Гэта і зручна, і смачна, і танна. Тым болей што ўмовы для прыняцця ежы створаны — маецца аснашчанае ўсім неабходным памяшканне.  

У Цялушу Тамара Андрэеўна пераехала ўсёй сваёй сям’ёй. У “Харчавіку-Агра” стаў працаваць і яе муж. Сюды ж на работу збіраюцца прыйсці старэйшыя сыны — адзін пасля службы ў войску, другі пасля заканчэння сельскагаспадарчай установы. Наймалодшы пяцікласнік  наведвае тутэйшую школу. Пераехала сям’я не на “голае” месца: запатрабаванаму работніку гаспадарка вылучыла адрамантаваную кватэру, якая неўзабаве будзе аснашчана — таксама за кошт сельгаспрадпрыемства — прыродным газам. Дзецьмі матуля  ганарыцца. Хлопцы, як кажа, звыклыя да вясковай працы, бо раней сям’я трымала вялікую гаспадарку, у якой былі і каровы, і цяляты, конь, парсюкі. Радуе матулю і тое, што сыны не рвуцца ў горад, будучыню збіраюцца звязаць з вёскай, з працай у аграрнай галіне. Тым болей што заробкі ў мясцовай гаспадарцы ў людзей, якія паспяхова працуюць, вельмі добрыя — у горадзе такія яшчэ пашукай.  

Пастаўленую перад сабой і калектывам задачу — атрымаць ад каровы ў дзень па 25 кг малака, Тамара Андрэеўна лічыць абсалютна дасягальнай. Для гэтага ў іх  ёсць самае галоўнае — працалюбства і вялікае  жаданне.

А яшчэ — рвенне пераняць перадавы вопыт у сваёй справе. Дзеля гэтага месяц таму Тамара Андрэеўна разам з дырэктарам Марынай Мікалаеўнай у складзе раённай дэлегацыі наведалі перадавыя жывёлагадоўчыя аб’екты Маскоўскай вобласці Расіі. Парадавалася, як кажа, што іх калектыў на добрым узроўні па ўдоях, узяла на ўзбраенне нешта новае.     

На развітанне мы зычым амбіцыйнаму калектыву пастаўленую задачу дасягнуць і абяцаем расказаць пра гэта на старонках “раёнкі”.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.        

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем