Темы

Працаўнікоў сельскай гаспадаркі павіншавалі з прафесійным святам

Працаўнікоў сельскай гаспадаркі павіншавалі з прафесійным святам

Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны аграпрамысловага комплекса прайшла сёння ў раённым Цэнтры культуры.

Павіншаваць калектывы і людзей, якія сваёй працай садзейнічаюць  стварэнню харчовай бяспекі краіны, прыйшлі прадстаўнікі раённай выканаўчай улады, раённага Савета дэпутатаў, райкама прафсаюза работнікаў АПК і інш.

— Станоўчых вынікаў можа дасягнуць толькі той, хто працуе з душой. І мне прыемна канстатаваць, што такіх людзей у нас шмат, — адзначыў першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін. Ён падзякаваў работнікам аграрнай галіны за нялёгкую і выніковую працу, пажадаў не спыняцца на дасягнутым, шчасця, міру, дабрабыту. І ўручыў ганаровыя граматы,  прэміі раённага выканаўчага камітэта сельгасарганізацыям, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў на веснавых палявых работах, — ААТ “Неўскі-Агра” (1-е месца), СВК “Гігант” (2-е месца), ААТ “Міхалёўская Ніва” (3-е месца); на восеньскай сяўбе і падняцці зябліва ў аптымальныя тэрміны: СВК “Гігант” (1-е месца), ААТ “Міхалёўская Ніва” (2-е месца), філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (3-е месца); лісты ўдзячнасці кіраўнікам сельгасарганізацый — дырэктару ААТ “Міхалёўская Ніва” Ігару Ганчарову (1-е месца), дырэктару філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Марыне Аўрамчык (2-е месца), дырэктару ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Міхаілу Барадзіну (3-е месца), механізатарам, вадзіцелям, галоўным аграномам, інжынерам, эканамістам, ветурачам сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый, якія садзейнічаюць нарошчванню прадукцыі, а таксама работнікам філіяла “Бабруйскі” ААТ “Бабуліна крынка” — кіруючай кампаніі холдынга  “Магілёўская малочная кампанія “Бабуліна крынка”, чыя праца прызнана найбольш паспяховай.

 Лісты ўдзячнасці аграрыі раёна атрымалі таксама ад раённага Савета дэпутатаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК — апошнія ўручыў лідар раённай прафсаюзнай галіновай арганізацыі Максім Ганжураў.

Прыемным падарункам для працаўнікоў сельскай гаспадаркі стала і цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі раёна.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.  

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем