Темы

Добрая ініцыятыва атрымала працяг

Добрая ініцыятыва атрымала працяг

Як мы пісалі раней, дзякуючы ініцыятыве мясцовых жыхароў, актывістаў грамадскага жыцця, на могілках у аг. Вялікія Бортнікі, а пазней і ў в. Малыя Бортнікі з’явіліся прыгожыя каваныя ўваходныя аркі.

Сёлета добрая грамадская ініцыятыва на бортнікаўскай зямлі атрымала працяг — на мінулым тыдні на грамадзянскіх могілках Малых Бортнікаў з’явілася новая агароджа. У набыцці металічнага штакетніка працягласцю 200 метраў таксама паўдзельнічалі грамадой: СВК “Гігант”, неабыякавыя мясцовыя жыхары пры ўдзеле Бортнікаўскага сельвыканкама.

Выказваючы ўсім словы падзякі за праяўленыя ініцыятыву і ўдзел, старшыня сельвыканкама Вераніка Падаляк асобна адзначае ў гэтай дабрачыннай справе дэпутата сельсавета Васіля Васільевіча Марозава, мясцовых жыхароў Міхаіла Іванавіча Шырокага і Віталя Ігаравіча Дымкова, якія, не шкадуючы ўласнага часу, у вольныя ад працы гадзіны выканалі ўсе неабходныя работы: залілі металічныя слупы, зварылі каркас і ўсталявалі новую агароджу.

Ініцыятыўнасць жыхароў Бортнікаў — станоўчы прыклад для ўсіх, хто шануе продкаў, клапоціцца пра малую радзіму, хоча бачыць яе прыгожай і добраўпарадкаванай. А разам і пацверджанне — тое, што цяжка зрабіць аднаму, пад сілу, калі ўзяцца гуртам.
Алена КАРПЕНКА.
Фота з уласнага архіва Бортнікаўскага сельвыканкама.

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

23 октября 2026
Читать новость
Безопасная жизнедеятельность

Безопасность в приоритете

23 октября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Тепло юных сердец: волонтеры «Доброго сердца» помогли пенсионерке в Каменке

23 октября 2026
Читать новость
Деятельность Президента

«Пятилетка качества» и курс на технологическую независимость: Александр Лукашенко оценивает работу «Белкоммунмаша»

23 октября 2026
Читать новость
Безопасная жизнедеятельность

Сельский сход в Стасевке

23 октября 2026
Читать новость
Общество

Под знаком семьи, любви и верности: как прошла неделя родительской любви в библиотеках Бобруйского района.

23 октября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем