Темы

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з жыхарамі і актывістамі Вішнёўскага сельсавета

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з жыхарамі і актывістамі Вішнёўскага сельсавета

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч у рамках плана работы з выбаршчыкамі  сустрэўся з жыхарамі і актывістамі Вішнёўскага сельскага Савета.

Распавёў аб рабоце Палаты прастаўнікоў, камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, членам якой з’яўляецца. Парламентарый падрабязна спыніўся на актуальнай тэме кібербяспекі і прафілактыкі кіберзлачыннасці, заклікаў грамадзян праяўляць абачлівасць у дачыненні тэлефонных махляроў. Засяродзіў увагу на будаўніцтве трэцяга энергаблока Астравецкай атамнай электрастанцыі, патлумачыў выгоду краіне і грамадзянам ад гэтага. Пацікавіўся ў жыхароў сельсавета хвалюючымі  пытаннямі.

Апошнія сапраўды былі і датычыліся ў асноўным энергаспажывання. У прыватнасці, стараста в. Стасеўка звярнуўся да дэпутата з просьбай пасадзейнічаць у рэканструкцыі другой паловы электрасетак населенага пункта, што дазволіць усім жадаючым падключыць электраацяпленне. Жыльцы шматкватэрных дамоў па вуліцы Савецкай у Вішнёўцы папрасілі знайсці рашэнне пытанню падключэння іх дамоў да электраацяплення.

Паднятыя пытанні Антон Каранкевіч прыняў да ведама. Тыя, што датычыліся рэканструкцыі энергасістэмы, тут жа паставіў перад кіраўніцтвам раённых электрасетак. Адказы на іх грамадзяне атрымаюць у вызначаныя тэрміны. 

— Выкарыстоўваю кожную магчымасць для вывучэння праблем выбаршчыкаў, радуюся, калі ўдаецца дапамагчы, — адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Яшчэ адным пунктам парадку дня дэпутата быў маніторынг магазінаў на тэрыторыі Вішнёўскага сельсавета. Антон Міхайлавіч пацікавіўся шырынёй асартыменту тавараў, цэнамі, у тым ліку на садавіну і гародніну.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Оформить европротокол можно будет через мобильное приложение

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

На Могилевщине проиндексированы чеки «Жилье»

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Летопись возрождения белорусской деревни». Вышла книга БЕЛТА к 30-летию «Дажынак»

6 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В поселке Редкий Рог работники МЧС спасли женщину

6 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 3

6 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем