Антон Каранкевіч прыняў удзел у дні інфармавання насельніцтва

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Антон Каранкевіч, працуючы ў сельскай выбарчай акрузе, далучыўся да Дня інфармавання — сустрэўся з калектывам ЗАТ “Птушкафабрыка «Вішнёўка”.
З’яўляючыся членам Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці, праінфармаваў аб развіцці аўтаматызацыі і лічбавізацыі ў краіне, падрабязна спыніўся на тэме кібербяспекі і прафілактыкі кіберзлачыннасці як галоўнай падчас дня інфармавання. Падзяліўся ўласным вопытам сутыкнення з тэлефоннымі махлярамі, вынікам чаго стала паведамленне пра злачынцаў у органы ўнутраных спраў.
Парламентарый заклікаў грамадзян быць абачлівымі: не паведамляць у тэлефоннай размове, пасродкам мэсанджараў уласныя дадзеныя і дадзеныя банкаўскіх картак, не ўступаць у тэлефонную размову, перапіску з немнаёмцамі. Нагадаў, наколькі важна крытычна ставіцца да любой супярэчлівай інфармацыі ў інтэрнэце, бо сусветная павуціна зачастую выкарыстоўваецца як зброя супраць чалавека.
Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.