Темы

Аляксандр Каўранін сустрэўся з маладымі спецыялістамі “Агракамбіната Бабруйскі”

Аляксандр Каўранін сустрэўся з маладымі спецыялістамі “Агракамбіната Бабруйскі”

Дасягнуць таго, каб, заступіўшы на першае працоўнае месца, маладыя людзі заставаліся ў калектывах надоўга, — задача, якая востра стаіць і перад наймальнікамі, і перад раённай уладай. Шлях да яе вырашэння — гэта разумеюць на ўсіх узроўнях — праз цеснае ўзаемадзеянне бакоў.

Ад наймальніка патрабуецца стварыць для моладзі належныя ўмовы працы і адпачынку, магчымасці для павелічэння заробку і кар’ернага росту. Ад маладых людзей — добрасумленная праца, праяўленне ініцыятывы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці, паляпшэнні фінансавага дабрабыту прадпрыемстваў. Пры гэтым важна, каб праблемныя пытанні, якія могуць узнікаць, своечасова здымаліся.
У мэтах апошняга сёння адбылася сустрэча першага намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Каўраніна з маладымі спецыялістамі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Удзел у ёй прынялі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін, намеснікі дырэктара ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Валерый Сяргейчык і Віталь Корзунаў.

Пазнаёміўшыся з моладдзю (на сустрэчы было 10 чалавек), Аляксандр Каўранін распавёў і пра сябе, уласную кар’еру. Адзначыў, што, вярнуўшыся ў родныя мясціны пасля заканчэння сельскагаспадарчай акадэміі, за даволі кароткі тэрмін прайшоў шлях ад спецыяліста сельгаспрадпрыемства да першага намесніка старшыні райвыканкама. Пры гэтым, у якой бы пасадзе не працаваў, кіраваўся галоўным — зрабіць як найлепш. Такога падыходу да працоўных абавязкаў пажадаў і моладзі.
У цэлым размова атрымалася даверлівай. Маладыя спецыялісты, сярод якіх вадзіцель, машыніст-трактарыст, інжынеры, аграном, эканаміст, юрыст, энергетык і інш., падзяліліся ўражаннямі ад першага працоўнага месца. Узнятыя моладдзю пытанні датычыліся аплаты працы, кампенсацыі праезду для тых, хто на работу прыязджае з горада. Усе іх першы намеснік старшыні райвыканкама ўзяў на кантроль.

Аляксандр Мікалаевіч падзякаваў юнакам і дзяўчатам за працу, якая, у тым ліку і іх намаганнямі, для сельгаспрадпрыемства стала выніковай. Заклікаў моладзь набірацца вопыту, быць добрымі спецыялістамі ў сваёй прафесіі. Згуртавана падыходзіць да вырашэння вытворчых задач — рабіць сваё прадпрыемства перадавым, павялічваць выручку, прыбыткі і праз гэта паляпшаць уласны і калектыва дабрабыт. Райвыканкам у сваю чаргу, як запэўніў, заўжды гатовы падставіць плячо.
Валерый Сяргейчык пажадаў моладзі не баяцца перашкод да прафесійнага росту, бо будучыню ствараць маладым.

Дзмітрый Вяроўкін параіў праяўляць ініцыятыву ў грамадска-палітычным жыцці раёна — удзельнічаць ва ўсіх карысных справах, быць патрыётамі сваёй Радзімы.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем