Темы

Юрый Себруковіч: «Добра памятаю і ўручэнне камсамольскага білета, і прышпільванне камсамольскага значка»

Юрый Себруковіч: «Добра памятаю і ўручэнне камсамольскага білета, і прышпільванне камсамольскага значка»

Усесаюзнаму Ленінскаму Камуністычнаму Саюзу Моладзі споўнілася 107 год. Пачаўшы сваё існаванне ў 1918-м, моладзевае аб’яднанне за гэты час перажыло не адну трансфармацыю (у нашай краіне паслядоўнікам УЛКСМ з’яўляецца БРСМ), але ў аснове сваёй прытрымліваецца тых жа прынцыпаў і пасылаў: аб’ядноўваць моладзь, выхоўваць у юнакоў і дзяўчат сумленнасць, адказнасць, працалюбства, любоў да Айчыны, пашану да людзей, беражлівае стаўленне да прыроды. А яшчэ — быць ініцыятыўнымі, у авангардзе добрых спраў.

Без сумнення, колішнім членам УЛКСМ ёсць што прыгадаць. І сёння ўспамінамі пра насычанасць камсамольскага жыцця дзеліцца галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама, былы сакратар Бабруйскага райкама ЛКСМБ Юрый Себруковіч.

— Быць камсамольцам у мае школьныя гады было вельмі пачэсным. Калі яшчэ насіў піянерскі гальштук, з зайздрасцю паглядваў на тых, у каго на піджаку красаваўся камсамольскі значок. Тады мы выразна ўсведамлялі, што з’яўляемся нашчадкамі камсамольцаў-герояў Вялікай Айчыннай вайны і хацелі быць падобнымі на іх. Дагэтуль згадваю вялікае хваляванне ад паездкі ў Пінск, райкам камсамола, дзе нас прымалі ў члены ЛКСМБ. Да гэтага, як і мае аднагодкі, сур’ёзна рыхтаваўся — на зубок ведаў устаў арганізацыі. Добра памятаю і прыемныя моманты — уручэнне камсамольскага білета, прышпільванне камсамольскага значка. У школе ў нас была моцная камсамольская арганізацыя, пастаяннымі былі камсамольскія сходы, падчас якіх камсоргі класаў справаздачыліся аб праробленай рабоце, там жа ставіліся новыя задачы і рабіліся выгавары тым, хто той ці іншай нядобрай справай парушаў дысцыпліну, а значыць, гонар быць камсамольцам. Нараканне можна было атрымаць і за тое, што забыўся значок дома. Трымаць адказ перад сябрамі-таварышамі і ўсім камсамольскім актывам было мала прыемным. Таму гэта была такая своеасаблівая школа выхавання для парушальнікаў дысцыпліны. У цэлым жа камсамольскае жыццё было насычаным. Праводзілася шмат цікавых мерапрыемстваў, мы з задавальненнем дапамагалі ветэранам і пажылым людзям, удзельнічалі ў суботніках, наводзілі парадак на магілах воінаў-вызваліцеляў, рыхтавалі школьныя тэматычныя вечары.

Такім жа насычаным разнастайнымі мерапрыемствамі было і членства ва ў ЛКСМБ падчас вучобы ў Магілёве, дзе я быў камсоргам групы, і ў час службы ў войску, якую нёс у Маскве на цэнтральным камандным пункце войск супрацьпаветранай абароны.

Пасля заканчэння навучальнай установы я прыехаў у Бабруйск. Некаторы час працаваў у аддзеле культуры. Пасля мне прапанавалі пасаду сакратара райкама камсамола, які знаходзіўся ў пабудове цяперашняга раённага Цэнтра культуры на вул. Савецкай. Апарат райкама быў вялікі, але і работы было шмат: пярвічных камсамольскіх арганізацый, членаў ЛКСМБ было багата, адно мерапрыемства змяняла другое. Прычым, ладзіліся яны шырока, з вялікай колькасцю ўдзельнікаў: сходы, канферэнцыі, турзлёты і г.д. У райкаме камсамола я адпрацаваў чатыры насычаныя гады. Усе мы, хто там працаваў, гарэлі справай, імкнуліся разнастаіць жыццё камсамольцаў.

З часам моладзевы рух у раёне ўзначаліў райкам Беларускага патрыятычнага Саюза моладзі, цяпер — райкам БРСМ. І хачу адзначыць, што і сёння актыўнасць моладзевага руху адчувальная. Радуе, што захаваліся будатрады, юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна і не толькі. Як і іх папярэднікі-камсамольцы, члены БРСМ актыўна ўдзельнічаюць у валанцёрстве, добраўпарадкаванні тэрыторый, разнастайных патрыятычных акцыях. З такім жа запалам — у турзлётах, іншых мерапрыемствах. Прыкладам з’яўляецца і нядаўна праведзены фестываль “Моладзь. Праца. Рамантыка”, куды былі запрошаны таксама і колішнія камсамольцы. Пажылыя людзі і моладзь разам напявалі жыццясцвярджальныя камсамольскія песні: першыя на іх выраслі, другім яны адпавядаюць па духу.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Испытание на выносливость! Мощно и громко в Бобруйском районе прошло первенство по джип-спринту «Дорогами Победы»

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Во имя справедливости и закона. На Бобруйщине чествовали судебных экспертов

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем принять участие в районном конкурсе видеороликов «Женский взгляд»

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к культурно-просветительской акции «Библионочь-2026»

25 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

«#КиберПраво: твой щит в сети». Продолжается конкурс для детей на лучший проект по защите от кибермошенников

25 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем