Темы

У новы дом з новымі планамі! Сям’і маладога работніка Бабруйскага лясгаса ўручылі ключы ад новага арэнднага дома

У новы дом з новымі планамі! Сям’і маладога работніка Бабруйскага лясгаса ўручылі ключы ад новага арэнднага дома

На ўрачыстасць з гэтай нагоды прыехалі гендырэктар і галоўны ляснічы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Сіроцін і Мікалай Ляпко.

— Закладзена добрая традыцыя — будаўніцтва жылля для работнікаў лясной гаспадаркі. Гэта, упэўнены, будзе прыцягваць у галіну моладзь, ствараць у людзей жаданне плённа працаваць, таму што жыллё — гэта аснова, трывалы падмурак кожнай сям’і, — адзначыў Уладзімір Сіроцін і пажадаў навасёлам утульнага пражывання, паболей дзетак і ўсяго найлепшага.

Дырэктар Бабруйскага лясгаса Андрэй Цвірко пры гэтым заўважыў, што  ў 2024 годзе па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Магілёўскай вобласці было абрана тры лясгасы, у тым ліку Бабруйскі, для рэалізацыі новага праекту — вырабу домакамплектаў па тэхналогіі строганага бруса. “За гэты час мы зрабілі і прадалі шэсць такіх дамоў, адзін вырашылі пабудаваць для сваіх працаўнікоў. І сёння ключы ад яго ўручаем нашаму маладому работніку”, — адзначыў ён.  

Уладальнікам ключа ад новенькага дома стала маладая сям’я Валерыя і Алесі Бяржаніных, якія выхоўваюць трохгадовага сына.

— Мне прапанавалі арэнднае жыллё ў выглядзе новенькага дома, і мы адразу на гэта пагадзіліся. Для зручнасці з Гарадзецкага лясніцтва, дзе зараз працую памочнікам ляснічага, збіраюся перавесціся бліжэй да дома, у Брожскае лясніцтва, — падзяліўся планамі малады чалавек.

— Дом сапраўды шыкоўны: прасторны, з летняй тэрасай і вялікай, добраўпарадкаванай дваровай тэрыторыяй. Абавязкова ўсталюем тут дзіцячую пляцоўку для сына, лазню, пасадзім кветкі, грады, — не хаваючы ўзрушанасці, дадала маладая гаспадыня. 

У доме ад Бабруйскага лясгаса — прасторная, сумешчаная з кухняй гасцёўня, тры жылыя спальныя пакоі, прасторная ванная і кацельная, калідор. На тэрыторыі маецца збудаванне для садова-агароднага інвентару.     

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Школа мужества начинается здесь. Состоялось открытие военно-патриотического лагеря «Родина»

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Признание прямо в поле: награды нашли своих героев

7 июля 2026
Читать новость
Актуально

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

7 июля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

«Кризисная комната». Куда обращаться пострадавшему от домашнего насилия

7 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Кормозаготовка-2026: СПК «Гигант» держит темп

7 июля 2026
Читать новость
Общество

С 15 июля заряжаться на «Маланке» можно при одном условии. Вот каком

7 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем