Темы

Стварыць гарманічную асобу

Стварыць гарманічную асобу

…Менавіта такой бачыць сваю задачу ў педагогіцы Аляксандра Кірыенка, з нядаўняга часу — дырэктар Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна. “Трыбуна працы” пагутарыла з ёй напярададні Дня настаўніка.

— Кожнае створанае на базе нашага цэнтра аб’яднанне па інтарэсах не проста навучае дзяцей нейкай дакладнай дзейнасці: выразна чытаць, маляваць, спяваць, танцаваць і г. д., але дае магчымасць дзіцяці зразумець сябе, распазнаць свае цікавасці і інтарэсы, раскрыцца ў іх, і разам навучыцца камунікаваць, аналізаваць, трымацца ў калектыве, выбудоўваць сяброўскія адносіны, суадносіць сябе з грамадствам, з павагай ставіцца да людзей, з любоўю — да роднага краю. Узяць хоць бы асабліва блізкія мне тэатральныя гурткі. Заняткі ў іх — гэта пра ўсё вышэйпералічанае і яшчэ пра шмат-шмат іншых станоўчых якасцяў, якія маленькі чалавек набывае і якія дазваляюць яму ўсебакова развівацца, станавіцца гарманічнай асобай, — кажа Аляксандра Вячаславаўна.

У прафесію педагога субяседніца прыйшла пасля заканчэння бабруйскага каледжа імя Ларына і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Не адзін год была за педагога-арганізатара Брожскай сярэдняй школы, дзе і сама некалі вучылася, жывучы ў пас. Рэдкі Рог. Там жа адначасова працавала педагогам дадатковай адукацыі, вяла аб’яднанні па інтарэсах тэатральнага накірунку і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гады, цягам якіх ад педагагічнай дзейнасці прыйшлося адыйсці (стварэнне сям’і, пераезд на новае месца жыхарства), не далі забыцца, як кажа Аляксандра Вячаславаўна, на асалоду ад узаемадзеяння з дзецьмі, ад магчымсці зрабіць іх жыццё больш насычаным і цікавым. Таму яна з радасцю вярнулася ў педагогіку і прыкладвае ўсе намаганні для таго, каб Цэнтр творчасці пад яе началам яб’ядноўваў як мага болей дзяцей і падлеткаў, каб хлопчыкі і дзяўчынкі развівалі сябе ў розных накірунках і шукалі той адзіны, дзе раскрыюцца найлепей, праз які, магчыма, прыйдуць у будучую прафесію.

Дзеля гэтага ўстанова адукацыі актыўна сябе рэкламуе, праводзіць выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы. Педагогі разам з выхаванцамі ўдзельнічаюць ва ўсіх раённых, у тым ліку выязных, мерапрыемствах.

Да слова сказаць, сёлета на базе Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна дзейнічае 77 аб’днанняў па інтарэсах, у якіх займаецца болей за 600  дзяцей.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем