Темы

«Маладосць! Праца! Рамантыка!»

«Маладосць! Праца! Рамантыка!»

…Раённы фестываль пад такой назвай, прысвечаны 105-годдзю ЛКСМБ,  сабраў сёння ў раённым Цэнтры культуры і колішніх камсамольцаў, і прадаўжальнікаў іх справы — членаў БРСМ. Згадалі гісторыю моладзевага руху ад пачатку яго ўзнікнення да цяперашніх дзён, плённую працу камсамольцаў на карысць Радзімы.

Звярнуўшыся да залы, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко павіншавала ўсіх з юбілейнай датай, пажадала здароўя, колішнім камсамольцам — цікавага адпачынку, цяперашняй моладзі — новых цікавых спраў на карысць краіны. З заклікам не баяцца цяжкасцяў, гарэць справай жыцця, любіць родную зямлю і садзейнічаць яе росквіту да маладых людзей звярнуліся ветэраны камсамольскага руху.

Камсамол даў старт студатрадаўскаму руху, які працягваецца і сёння, год ад году набіраючы размах. Таму традыцыйна падчас фестывалю былі ўшанаваны найлепшыя студэнцкія атрады па выніках года, найлепшыя іх байцы, камандзіры, арганізацыі прымаючага боку і арганізацыі, якія накіроўваюць. Сёлета імі прызнаны Таццяна Тарасенка, навучэнка Міхалёўскай СШ, баец студэнцкага сельскагаспадарчага атрада “Ударнік” імя Героя Савецкага Саюза Аркадзя Шмыгуна; камандзір экалагічнага атрада “Арбіта” імя Героя Савецкага Саюза Фёдара Архіпенкі Дзіяна Брэдус — пераможца ў намінацыі “Найлепшы камандзір студатрада”. Бабруйскі лясгас прызнаны найлепшай прымаючай арганізацыяй, а Брожская СШ — найлепшай арганізацыяй, якая накіроўвае. Пераможцам у намінацыі “Найлепшы студэнцкі атрад -2025” стаў сельскагаспадарчы атрад “Ударнік” Міхалёўскай СШ.  

Шэрагу юнакоў і дзяўчат падчас фестывалю былі ўручаны маладзёжныя білеты члена грамадскай арганізацыі “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”. Працэдуру ўручэння білетаў правялі ганаровы госць урачыстасці — інструктар фінансава-гаспадарчага аддзела Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ Наталля Калашнікава і 1-шы сакратар Бабруйскага РК БРСМ Дар’я Панцялеева.

Але моладзевы фестываль — гэта не толькі пра сур’ёзнае. Гэта яшчэ шмат пазітыву, музыкі, песень і танцаў. Святочную праграму камсамольцам усіх часоў падрыхтавалі артысты раённага Цэнтра культуры і навучэнцы Бабруйскага аграрна-эканамічнага каледжа.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем