Темы

Вяскоўцам нагадалі пра бяспечную жыццядзейнасць

Вяскоўцам нагадалі пра бяспечную жыццядзейнасць

Семінар-вучоба патрабаванням крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання для асоб, якія ажыццяўляюць догляд за інвалідамі 1 групы, або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і  пражываюць на тэрыторыі Бабруйскага раёна, прайшоў сёння ў Бабруйскім райвыканкаме. Узначаліла мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Капылова.

Навучанне патрабаванням крытэрыяў і прыкметам небяспечных умоў пражывання правялі інспектар газатэхнічнай групы энергагазінспекцыі Бабруйскага міжраённага аддзялення філіяла ДУ “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” па Магілёўскай вобласці Аляксандр Раснянскі, начальнік электратэхнінай групы дадзенай установы Анатоль Гарохаў і інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па НС Мікіта Русакоў.

Прысутным, у прыватнасці, нагадалі аб значэнні вентыляцыйных праёмаў і асаблівасцях усталявання выцяжак, аб неабходнасці дыягнаставання газавых пліт пасля 10-гадовага тэрміну эксплуатацыі, усталявання ў жылых дамах устройстваў ахоўнага ўключэння, аб замене на новую электраправодкі, пагрозе выкарыстання “жучкоў” і няспраўных электрапрыбораў, аб неабходнасці ўсталявання ў памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Тэма бяспечнай жыццядзейнасці надзвычай актуальная. З прыведзенай на семінары статыстыкі на Бабруйшчыне з пачатку года здарыўся 131 пажар, 10 чалавек загінула. Сярод найбольш частых прычын пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне патрабаванняў электрабяспекі, парушэнне правілаў усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Алена КАРПЕНКА
Фото Аляксандра АНТАШКЕВІЧА

Последние новости

Фокус внимания

Помнить, чтобы жить

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

О безопасной жизнедеятельности в зимний период говорили спасатели с жителями Телуши

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Профсоюз районного центра соцобслуживания населения подвел итоги работы

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Беларуси усовершенствуют блокировку мошеннических звонков — как она будет работать

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги и наградили. Состоялось II заседание профсоюза работников образования и науки

25 февраля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Красота женщины — в сиянии ее глаз

25 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем