Вяскоўцам нагадалі пра бяспечную жыццядзейнасць

Семінар-вучоба патрабаванням крытэрыяў і прыкмет небяспечных умоў пражывання для асоб, якія ажыццяўляюць догляд за інвалідамі 1 групы, або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і пражываюць на тэрыторыі Бабруйскага раёна, прайшоў сёння ў Бабруйскім райвыканкаме. Узначаліла мерапрыемства намеснік начальніка ўпраўлення-начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Капылова.
Навучанне патрабаванням крытэрыяў і прыкметам небяспечных умоў пражывання правялі інспектар газатэхнічнай групы энергагазінспекцыі Бабруйскага міжраённага аддзялення філіяла ДУ “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” па Магілёўскай вобласці Аляксандр Раснянскі, начальнік электратэхнінай групы дадзенай установы Анатоль Гарохаў і інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па НС Мікіта Русакоў.

Прысутным, у прыватнасці, нагадалі аб значэнні вентыляцыйных праёмаў і асаблівасцях усталявання выцяжак, аб неабходнасці дыягнаставання газавых пліт пасля 10-гадовага тэрміну эксплуатацыі, усталявання ў жылых дамах устройстваў ахоўнага ўключэння, аб замене на новую электраправодкі, пагрозе выкарыстання “жучкоў” і няспраўных электрапрыбораў, аб неабходнасці ўсталявання ў памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Тэма бяспечнай жыццядзейнасці надзвычай актуальная. З прыведзенай на семінары статыстыкі на Бабруйшчыне з пачатку года здарыўся 131 пажар, 10 чалавек загінула. Сярод найбольш частых прычын пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне патрабаванняў электрабяспекі, парушэнне правілаў усталявання і эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Алена КАРПЕНКА
Фото Аляксандра АНТАШКЕВІЧА