Сяргей Налівайка наведаў СВК “Гігант”

Памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка сёння наведаў СВК “Гігант” Бабруйскага раёна.
Разам са старшыней Бабруйскага райвыканкама Міхаілам Крыцкім пабыў на бульбасховішчы сельгаспрадпрыемства, пацікавіўся ўраджаем бульбяных палеткаў, сартаваннем клубняў, падрыхтаванасцю адсекаў для закладкі ўраджаю і ў цэлым умовамі, створанымі ў гаспадарцы для працяглага захавання бульбы.


Алена КАРПЕНКА.