Сяўба азімых у Бабруйскім раёне працягваецца

Пасля таго, як пасеялі азімы рапс, у раёне прыступілі да сяўбы азімых збожжавых раслін на зерне і зялёны корм. Пад іх сёлета адведзена 10 700 гектараў.
У сяўбу азімай збажыны ўключыліся практычна ўсе сельгасарганізацыі. На сёння, па дадзеных райсельгасхарча, засеяна каля 14% ад неабходнай плошчы. Найбольш актыўна гэтая работа вядзецца ў СВК “Гігант” (пасеяна 32% ад плану), у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (22,1%), ААТ “Міхалёўская Ніва” (16,9%).
У СВК “Гігант” працягваецца капанне бульбы. На гэтую пару ўбрана 18% бульбяных палёў, накапана 2712 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 377 ц/га.
Пачалася нарыхтоўка кукурузнага сіласу. На гэтыя мэты ўбрана 6,1% ад запланаванай плошчы. Сабрана без малога 12 тысяч тон зялёнай масы — нарыхтавана звыш 10 тысяч тон кукурузнага сіласу пры плане 105 тыс. тон.
Алена КАРПЕНКА.