Мы розныя, але мы адзіны!

У клубных установах Бабруйскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.
Так, у Варатынскім сельскім Доме культуры прайшла пазнавальная праграма «Мы адзіны!». У гэты дзень гучалі песні, вершы пра Беларусь і малую радзіму, былі падрыхтаваны інтэлектуальныя гульні. Мерапрыемства выклікала буру эмоцый, пакінула станоўчае ўражанне ў сэрцы кожнага прысутнага.
У Доме культуры таксама была аформлена кніжная выстава «Мы разам, мы адзіны». Пасля ўдзельнікаў запрасілі ў музейны куток «Спадчына», дзе хлопцаў і дзяўчынак пазнаёмілі з побытам нашых продкаў.




***
У Каменскім сельскім клубе адбылася канцэртная праграма «У адзінстве наша сіла». А супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурнай выставай «Мір і адзінства — залог сілы краіны».



***
У Глушанскім сельскім ДК прайшла квэст-гульня «Адзінства ў нас!».



