Темы

Увага да жніва! На базе “Неўскі-Агра” прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў

Увага да жніва! На базе “Неўскі-Агра” прайшоў абласны семінар па ўборцы хлябоў

Якія патрабаванні да сельскагаспадарчай тэхнікі на ўборцы каласавых раслін неабходна ўлічыць, каб папярэдзіць зверхнарматыўныя страты зерня, якіх прытрымлівацца патрабаванняў пажарнай і транспартнай бяспекі, у чым значнасць працоўнага спаборніцтва і як яго эфектыўна арганізаваць, што важна ўлічыць пры падыходзе да аплаты працы хлебаробаў — гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення ўборачнай кампаніі 2025 года, абмеркавалі сёння ўдзельнікі абласнога семінара-вучобы, які прайшоў на базе ААТ “Неўскі-Агра”.   

Семінар арганізаваны камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у ім прынялі начальнікі райсельгасхарчаў Бабруйскага, Глускага, Асіповіцкага, Кіраўскага і Клічаўскага раёнаў, намеснікі начальнікаў, якія курыруюць пытанні механізацыі, раслінаводства, эканомікі, галоўныя дзяржаўныя інспектары райсельгасхарчаў, старшыні прафсаюзных арганізацый АПК, спецыялісты, у чыёй кампетэнцыі пытанні аховы працы, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый.

— Мэта нашага мерапрыемства — навучанне падрыхтоўцы зернеўборачных камбайнаў і аўтамабіляў да ўборачнай кампаніі. Ад таго, наколькі якасна яны будуць настроены, залежыць якасць уборкі. Засяродзім увагу на асаблівасцях сёлетняга года. Усё гэта для таго, каб зменшыць страты зерня падчас жніва, — заўважыў загадчык сектара дзяржтэхнагляду камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Алег Пад’ялоўскі.

Пасля дэталёвага разгляду пытанняў настройкі тэхнікі (пра гэта ў дэталях расказаў і на прыкладзе камбайна “Неўскага-Агра” паказаў намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарча Дзмітрый Зотаў), спыніліся і на такіх значных, як забеспячэнне бяспечных умоў працы і ўмовы аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання хлебаробаў. Прыкладам таго, як гэта арганізавана ў Бабруйскім раёне, падзяліліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Максім Ганжураў, галоўны спецыяліст вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарча Алена Лаўрыновіч і інш.

Алена КАРПЕНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Семейный капитал. Господдержка для многодетных семей Бобруйского района

15 мая 2026
Читать новость
Ваше здоровье

С подростками — о духовных и семейных ценностях, о здоровье и ответственности за него

15 мая 2026
Читать новость
Культура

Библиотеки района присоединились к акции «Я и моя семья – без сквернословия»

15 мая 2026
Читать новость
Общество

День семьи отмечают сегодня в Беларуси

15 мая 2026
Читать новость
Актуально

Сям’я — гэта галоўнае

15 мая 2026
Читать новость
Актуально

Руководство Бобруйского района поздравляет с Днем семьи

15 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.