Темы

Осава адсвяткавала Дзень вёскі

Осава адсвяткавала Дзень вёскі

Сёлета, як і штогод, жыхары вёскі Осава Гарбацэвіцкага сельсавета адзначылі свята свайго населенага пункта. Дзеля гэтага на пляцоўцы ў цэнтры сабраліся дарослыя і дзеці, госці ўрачыстасці.

Пад гучныя апладысменты згадалі гісторыю роднага куточка, знакамітых выхадцаў вёскі, ушанавалі аднасяльчан, якія загінулі, абараняючы родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, падзякавалі ўсім, хто прымаў удзел у вызваленні Осаўскага краю і краіны ад ворага — сёлета 80 год як Беларусь жыве пад мірным небам. Шчодра, цёплымі словамі і падарункамі, прывіталі герояў цяперашняга дня: найстарэйшую жыхарку, наймаладзейшую шматдзетную маці, актывістаў грамадскага жыцця. Прадстаўнік ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” адзначыла заслужаных работнікаў і ветэранаў працы гаспадаркі.

— Сёлета юбілейны, саракавы, год як я з’яўляюся старастай Осава, і ўчыненую традыцыю праводзіць дні вёскі лічу станоўчай: людзі сустракаюцца, прыгожа адпачываюць. Як мясцоваму жыхару, мне вельмі хочацца, каб наш населены пункт быў прыгожым і ўладкаваным, каб у пасёлку заставалася моладзь і сваёй працай яго развівала, — заўважыў стараста населенага пункта, зачыншчык і арганізатар шматлікіх станоўчых ініцыятыў Віктар Саўко, у чый адрас прагучала шмат цёплых слоў. Сам ён падзякаваў усім, хто дапамагае яму ў справе добраўпарадкавання.

Стваральнай працы, дабрабыту і міру жыхарам, развіцця — вёсцы пажадала старшыня Гарбацэвіцкага сельвыканкама Галіна Прыгара. Адзначыўшы, што любы прагрэс чыняць людзі, Галіна Ягораўна выказала спадзяванне, што Осава і надалей будзе багатым на такіх нераўнадушных да роднага куточка людзей, як Віктар Аляксандравіч. 

Кіравацца божым пасылам ва ўсіх справах пажадаў осаўцам настаяцель мясцовай царквы айцец Сергій. Дзецям і маладым людзям ён парэкамендаваў прыслухоўвацца да бацькоў і дарослых, спазнаваць жыццё праз іх словы і ўчынкі, а не з інтэрнэту. Павіншаваў усіх з праваслаўным святам Пятра і Паўла.

Дружнымі апладысментамі сустракалі жыхары маленькіх і дарослых аднавяскоўцаў, якія дарылі ім свае цудоўныя творчыя нумары.

Гучала цудоўная музыка, працавалі гандлёвыя палаткі, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва, дарослыя абменьваліся прывітаннямі, дзеці валтузіліся на батуце — Осава святкавала свой дзень.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: Беларусь в сотрудничества с Россией выполняет и перевыполняет свои обязательства

28 августа 2026
Читать новость
Общество

Прямую телефонную линию по вопросам зарплаты проведет начальник Главного статистического управления области

28 августа 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Почти 2 млн га озимых: Минсельхозпрод определил стратегию осенних полевых работ 

28 августа 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Первый и главный урок — безопасность!»: на что сегодня направлено внимание ГАИ

28 августа 2026
Читать новость
Общество

Как стать гражданином Республики Беларусь, рассказали в группе по гражданству и миграции

28 августа 2026
Читать новость
Общество

Безопасность в каждый дом: партия «Белая Русь» и спасатели защитили уязвимых граждан

28 августа 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем