Темы

Міхаіл Крыцкі сустрэўся з маладымі спецыялістамі філіяла “Варатынь”

Міхаіл Крыцкі сустрэўся з маладымі спецыялістамі філіяла “Варатынь”

Сярод маладых спецыялістаў філіяла “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў”, якія прысутнічалі на сустрэчы са старшынёй райвыканкама, — юнакі і дзяўчаты розных прафесій: сакратар, аграномы, эканамісты, бухгалтары. Усім ім кіраўнік раёна падзякаваў за працу.

— Вы з’яўляецеся работнікамі адной з найбольш паспяховых сельгасарганізацый Бабруйшчыны. Сваёй працай памнажаеце дабрабыт гаспадаркі і краіны. Хачу, каб вы ведалі, што ў раёне вельмі зацікаўлены, каб вы тут трывала замацаваліся, нягледзячы на тое, мясцовыя вы жыхары ці гараджане. Для гэтага мы адкрытыя для дыялогу, для вырашэння любых пытанняў, якія вас турбуюць, да ўкаранення слушных ініцыятыў з вашага боку, — адзначыў Міхаіл Крыцкі.

У сваю чаргу маладыя людзі падзяліліся ўражаннямі ад сваіх абавязкаў,  ад калектыва. Заўважылі, што задаволеныя заробкам за сваю працу, не маюць праблем з падвозам на работу. З радасцю адгукнуліся на прапанову кіраўніка раёна ў адрас прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства наладзіць для іх паездку па знакавых месцах Магілёўшчыны, у нядаўна адчынены музей Славы.

Кіраўніцтву прадпрыемства парэкамендаваў разнастаіць вольны час моладзі — апошняе немалаважна для ўтульнасці жыцця любога чалавека, а юнакоў і дзяўчат тым болей. 

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

23 октября 2026
Читать новость
Безопасная жизнедеятельность

Безопасность в приоритете

23 октября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Тепло юных сердец: волонтеры «Доброго сердца» помогли пенсионерке в Каменке

23 октября 2026
Читать новость
Деятельность Президента

«Пятилетка качества» и курс на технологическую независимость: Александр Лукашенко оценивает работу «Белкоммунмаша»

23 октября 2026
Читать новость
Безопасная жизнедеятельность

Сельский сход в Стасевке

23 октября 2026
Читать новость
Общество

Под знаком семьи, любви и верности: как прошла неделя родительской любви в библиотеках Бобруйского района.

23 октября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем