Темы

Забяспечыць жывёлу якасным сенажом…

Забяспечыць жывёлу якасным сенажом…

…Такую задачу паставіў перад сабой калектыў ААТ “Міхалёўская Ніва”. І хоць дажджлівае чэрвеньскае надвор’е на шляху да гэтай мэты чыніць перашкоды, усведамленне, што травастой высокі, дае ўпэўненасць на выкананне пастаўленай задачы.

— Усяго для патрэб нашай жывёлагадоўлі запланавалі нарыхтаваць 16 000 тон сенажу. З траў першага ўкосу ўвесь гэты аб’ём, вядома ж, не возьмем, але тысяч пад 12-ць , упэўнены, пакладзем, — падзяліўся бліжэйшымі планамі галоўны аграном ААТ “Міхалёўская Ніва” Сяргей Мартынчык.

На сёння ў гаспадарцы нарыхтавана звыш 7 000 тон сенажу ці 43% ад патрэбы. Сена маецца 40 тон з плану ў 1689 тон, да яго нарыхтоўкі толькі прыступілі.

Людзі на працу, як заўжды, настроены станоўча. На полі паблізу в. Цярэшкавічы ўчора рупіліся цэлым механізаваным атрадам. Шпарка бегала па сенажаці касілка КМР-9 пад кіраваннем аса гэтай справы Міхаіла Лаўрыновіча.  Кормаўборачнымі комплексамі КВК-800 запраўлялі вопытныя механізатары Мікалай Канавалаў і Мікалай Андруховіч. Перавозку правяленай масы да траншэі на малочна-таварную ферму Хімы ажыццяўлялі вадзіцелі МАЗаў Леанід Шкрадзюк і Сяргей Шырокі, а таксама Канстанцін Манько на трактары МТЗ-3522 з прычэпам ПМФ-20 ды іншыя трактарысты-перавозчыкі. Для зручнасці і бесперабойнасці работ на  ўзбочыне поля напагатове стаяла паліўна-заправачная машына з вадзіцелем Уладзімірам Манько.

Аўторак для корманарыхтоўкі выдаўся спрыяльным. У гаспадарцы спадзяюцца, што такой жа плённай будзе і серада.

Мікалай Канавалаў
Мікалай Андруховіч
Міхаіл Лаўрыновіч
Канстанцін Манько
Уладзімір Манько

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем