У “Саўгасе Кісялевічы” нарыхтоўваюць сянаж

Пятую па ліку сянажную траншэю закладваюць у гэтыя дні ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Першым укосам у гаспадарцы запланавалі ахапіць 1300 гектараў. На раніцу сённяшняга дня было скошана 67% ад гэтага.
План па нарыхтоўцы сенажу выкананы на 83%, прычым, з траў перашага ўкосу яго разлічваюць цалкам “закрыць”.
З нарыхтоўкай сена, як і ў іншых сельгасарганізацыях, пакуль замінка. Па словах галоўнага агранома Марыны Капорынай, не дазваляе пераменлівае надвор’е.




Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара і Лізаветы ЛЯПЕЕВАЙ.