Темы

У цэнтры ўвагі — моладзь. У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” прайшоў дзень інфармавання  

У цэнтры ўвагі — моладзь. У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” прайшоў дзень інфармавання  

Працоўны калектыў сельгаспрадпрыемства ў рамках Дня інфармавання наведаў намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка. Галоўнай тэмай абмеркавання стала моладзевая палітыка на сучасным этапе.

Размову з працаўнікамі Сяргей Мікалаевіч пачаў з  высокай ацэнкі, якую падчас наведвання даюць Беларусі замежныя дэлегацыі, у тым ліку высокаразвітых краін. Адзначаючы добраўпарадкаванасць дарог, чысціню гарадоў і аграгарадкоў, непаўторнасць прыроды, міралюбівую палітыку нашай дзяржавы, заклікаюць беларусаў берагчы сваю Радзіму як найкаштоўнейшы скарб.

— Гэта ў асаблівасці датычыцца моладзі — прадаўжальнікаў нашых традыцый і нашай гісторыі. І сёння ў краіне створаны ўсе ўмовы для камфортнага жыцця і рэалізацыі маладых людзей. Дзяржавай падтрымліваюцца ўсе станоўчыя ініцыятывы, ствараюцца ўмовы для навучання, жыцця, працы, кар’ернага росту і адпачынку. Напэўна, не ўсё яшчэ ідэальна, але дзяржава нацэлена на дасягненне гэтага. І глыбока памыляецца той, хто лічыць, што “недзе” лепей — найбольш утульна чалавеку на сваёй зямлі, сярод суайчыннікаў, — адзначыў Сяргей Хаменка і заклікаў юнакоў і дзяўчат плённай працай садзейнічаць развіццю Радзімы.

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі падзякаваў сяльчанам за вялікі ўнёсак у дабрабыт краіны. Заўважыў, што ў тым ліку іх рукамі ствараецца брэнд Беларусі — якасная харчовая прадукцыя, якую ведаюць і любяць ва ўсім свеце.

Прадуктыўнай для абодвух бакоў сустрэчы стала і частка размовы аб жыцці ў аграгарадку, хвалюючых пытаннях. Сяльчане высока ацанілі работу аб’ектаў гандлю, ФАПа, школы, дзіцячага садка. Але ж знайшліся і праблемы: жыхары паловы аграгарадка вымушаны спажываць няякасную ваду; тэрыторыя пустуючых катэджаў па вул. Кааператыўнай, у якіх маюцца ўласнікі, не добраўпарадкоўваецца;  на базе “раённай” паліклінікі не аказваецца паслуга па зубапратэзаванні, ёсць пытанні да капітальнага рамонту жылых дамоў, аплаты транспартных выдаткаў работнікам сельгаспрадпрыемства. Дырэктар ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Міхаіл Барадзін выказаў занепакоенасць адсутнасцю на Бабруйшчыне ўстановы, дзе б навучалі прафесіі трактарыста, што садзейнічае, як ён лічыць, адтоку кадраў з мясцовасці, і ўнёс прапанову арганізаваць такое навучанне на базе існуючага каледжа.

Пытанні работнікаў сельгаспрадпрыемства Сяргей Хаменка прыняў да ўвагі. Ён таксама пазнаёміўся з работай Гарбацэвіцкага сельвыканкама і мясцовага ФАПа.

Алена КАРПЕНКА.

Фот Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем