Раён нарошчвае вытворчасць малака

За 22 дні чэрвеня, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, вытворчасць малака склала 2904,1 т або 108,1% да ўзроўню 2024 года.
Павялічылі вытворчасць у СВК “Гігант” (103,4%), філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў” (101,6%), ААТ “Неўскі-Агра” (119,7%), філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (139,8%), ААТ “Міхалёўская Ніва” (114.5%).
Надой на карову з пачатку месяца склаў 336 кг, што на 30,5 кг болей за адпаведны ўзровень папярэдняга года. Павялічылі надой у “Гіганце”, “Міхалёўскай Ніве”, “Неўскім-Агра”, філіялах “Харчавік-Агра” і “Варатынь”.
Рэалізацыя малака склала 2719,2 т ці 108,3% да ўзроўню мінулага года. Найбольшы прырост атрыманы ў СВК “Гігант” (102,7%), філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (102,7%), ААТ “Неўскі-Агра” (125,4%), філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (148,4%), ААТ “Міхалёўская Ніва” (114,0%).
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.