Корманарыхтоўка ў разгары. Як праходзіць зялёнае жніво ў раёне

Уключыліся ў гэтую адказную сельскагаспадарчую кампанію выключна ўсе раённые гаспадаркі. Як вынік — на 19 чэрвеня, па дадзеных райсельгасхарча, у Бабруйскім раёне скошана больш за 7 000 гектараў мнагалетняй травы першага ўкосу, што складае 68% ад плану.
Нарыхтавана 150 тон сена — дажджлівае надвор’е не дазваляе сканцэнтравацца на нарыхтоўцы гэтага віду корму, амаль 40 000 тон сенажу (44% ад плану). У цэлым на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана травянога корму 6,3 ц к. адз.
Адначасова ў сельгасарганізацыях завяршаюць хімпраполку кукурузы, займаюцца падкормкай расліны азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.