Темы

Калі праца прыйшлася да душы

Калі праца прыйшлася да душы

Сёння прафесійнае свята адзначаюць меліяратары Беларусі. Прадстаўніком гэтай прафесіі з’яўляецца і герой аповеду — Аляксандр Васільевіч Кісялёў, начальнік участка ААТ “ПМК-84 Водбуд”.

Нягледзячы што на заслужаным адпачынку, Аляксандр Васільевіч не спяшаецца адпачываць: патэнцыял, які ў сабе адчувае, не дазваляе вопытнаму работніку заспакоіцца толькі на хатніх справах. У працы ж — не дазваляе сабе сядзець на месцы, пастаянна знаходзіцца на аб’екце, бо кантроль за вытворчым працэсам лічыць асновай поспеху ў іх справе.

Вырас Аляксандр Васільевіч на Клічаўшчыне (да слова сказаць, ягоны бацька Васіль Васільевіч Кісялёў быў ураджэнцам Бабруйскага раёна, блакаднікам, у гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў на ваенным заво­дзе). Пасля школы паступіў у Магілёўскі саўгас-тэхнікум, дзе авалодаў ведамі не толькі сваёй спецыяльнасці — электрыфікацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі, але і шэрагу іншых запатрабаваных, у тым ліку вадзіцеля. Зрэшты, гэтая прафесія хутка прыйшлася да месца: у час службы ў войску ў знакамітых Печах, якую малады чалавек успрыняў як гонар, вадзіў аўтамабіль.
Пасля арміі вырашыў пайсці працаваць на шынны камбінат, скончыў дзеля гэтага 95-е прафесійна-тэхнічнае вучылішча, дзе на выдатна асвоіў спецыяльнасць электраманцёра па рамонце дыспетчарскага абсталявання і тэлеаўтаматыкі. Але работа на гарадскім прадпрыемстве не прыйшлася да душы, таму пасля двух год працы вырашыў яе змяніць — быць бліжэй да прыроды. Тым болей што трэба было вырашаць жыллёвае пытанне: на той час Аляксандр Кісялёў ажаніўся, у спадарожніцы абраў сваю аднакурсніцу.

Так прыйшоў у меліярацыю, на той час — між­раённае ўпраўленне асушальна-арашаль­ных сістэм — старшым інжынерам па арашэнні. Першым яго аб’ектам стала абслугоўванне сістэмы арашэння на 500 гектарах зямлі ў пас. Леніна. Сістэмы былі складанымі — чатыры дызельныя станцыі, якія падавалі воду, прыкладна 17 км падземнага трубапровада і шыроказахопныя паліўныя машыны-“фрэгаты”. Каб павялічыць заробак, на сезон пераводзіўся са старшага інжынера з акладам у 160 рублёў у брыга­дзіры з заробкам у 400-600 і болей рублёў. Гэта былі надзвы­чай вялікія грошы. І хоць праца была фізічна цяжкай — на аб’екце знаходзіўся ад раніцы да ночы — браўся за яе штодня з вялікім натхненнем і настроем. Адпрацаваў там без малога 20 год.
Пасля таго як сістэмы арашэння спынілі сваё дзеянне, Аляксандр Васільевіч вярнуўся на базу МУАС, стаў энергетыкам. Але ж жаданне працаваць “на прыро­дзе” не пакідала, таму калі на базе прадпрыемства быў арганізаваны мехатрад, стаў яго членам — займаліся нарыхтоўкай травянога корму, уборкай збажыны і іншых раслін. І гэта, як кажа герой аповеду, быў для яго прыемны час набрання новага вопыту.

Пасля далучэння Меліярацыйнага ўпраўлення да ПМК Аляксандр Васільевіч у 2003 годзе стаў работнікам гэтай арганізацыі. Працоўны стаж у перасоўнай механізаванай калоне пачаў з пасады ўчастковага механіка. Усе іншыя, з больш высокай кваліфікацыяй, былі заняты. З пачаткам будаўніцтва аграгарадкоў у раёне паўстала пытанне ў спецыялістах, звязаных з сістэмамі водазабеспячэння. У Аляксандра Васільевіча такі вопыт меўся, таму яму прапанавалі ўзяцца за вырашэнне гэтай задачы. Пагадзіўся, і ўсё атрымалася. Праз два гады яму прапанавалі пасаду майстра. Трэба было працаваць таксама і з дакументанцыяй, рабіць усемагчымыя справаздачы, фарміраваць заробак. І хоць вышэйшай адукацыі ў героя аповеду не было, ён самастойна асвоіў дэталі абавязкаў.

Зарэкамендаваў сябе Аляксандр Васільевіч і ў ролі арганізатара будаўнічых работ. ПМК была задзейнічана на будаўніцтве фермы на Клічаўшчыне, у выніку чаго быў прызначаны на пасаду прараба. Пазней, пасля таго як пасаду скасавалі, — начальніка ўчастка па меліярацыі.
Да свайго прамога абавязку — забеспячэння працэсаў на аб’екце і кантролю за імі Аляксандр Васільевіч падыходзіць надзвычай сумленна. Па-першае, такое мае выхаванне. Па-другое, клапоціцца пра арганізацыю, дзе яго працу годна ацанілі. А галоўнае — любіць справу, якой займаецца. І, як кажа, ніколькі не шкадуе, што звязаў жыццё з меліярацыйнай галіной.
Сваёй арганізацыі напярэдадні прафесійнага свята Аляксандр Васільевіч жадае стабільнасці і дабрабыту, калегам і работнікам усіх прафесій галіны — здароўя і працоўнага запалу. У самога ж яго, як лічыць, яшчэ ёсць сілы меліярацыйнай справе паслужыць.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем