Темы

У шматдзетнай сям’і Каваленкаў увагу знаходзяць кожнаму

У шматдзетнай сям’і Каваленкаў увагу знаходзяць кожнаму

Не важна ў якім узросце — да каго раней, да каго пазней — абавязкова прыходзіць усведамленне, што самае галоўнае — гэта сям’я. Як з выраю вяртаюцца птушкі, так і чалавек, увідавочку ці ў думках, абавязкова вяртаецца да сваіх вытокаў, месца сілы — дзе грэлі матуліны рукі, настаўляў парадамі бацька, дзе ласкава бабуля туліла да сябе…

У гэткай атмасферы — клопату і любові падраста­юць шасцёра маленькіх членаў сям’і Наталлі і Віталя Каваленкаў з в. Каменка Слабодкаўскага сельсавета.
Наведаўшы шматдзетную сям’ю напярэдадні свята, у трохпакаёвай кватэры, куды Каваленкі нядаўна засяліліся, засталі не толькі бацькоў і дзяцей, але і бабуль Вольгу і Сняжану, прабабулю Наталлю.
— Наведваю нашчадкаў часцяком, — кажа найстарэйшая з жанчын, гойдаючы на руках наймалодшага з дзяцей. — Тым болей што побач жывуць. Дзеці і самі літаральна штовечара да мяне забягаюць, любуюцца кветкамі.

Віялета, Ангеліна, Дзіяна, Алеся, Стася — пералічвае галава сям’і Віталь свой багаты скарб у выглядзе дачушак узростам ад дванаццаці да двух год ды беражліва прымае з жончыных рук двухмесячнага Жэньку. Ён жа расказаў, як і дзе пазнаёміўся з Наталляй. Аказалася, хлопец з Каменкі сустрэў другую палавінку, якая родам з Цялушы, на танцах у Туголіцы. “Так што часовае закрыццё на рамонтныя работы мясцовага клуба абярнулася стварэннем новай ячэйкі грамадства”, — смеючыся, кажа ён.
Пагушкацца з сынам, удзя­ліць досыць увагі дачушкам, як прызнаецца Віталь, яму ўдаецца нячаста: трэба зарабляць грошы. Працуючы ў будаўнічай кампаніі “Рад”, ён, між тым, знаходзіць час, каб дапамагчы сваякам і сусе­дзям з апрацоўкай агародаў мотаблокам, бярэцца за любую падпрацоўку.

Асноўны клопат пра дзяцей ляжыць, вядома ж, на Наталлі. Адправіць у школу і дзіцячы садок старэйшых, выгуляць Стасю і Жэньку, нагатаваць на ўсю сям’ю ежы, прыбрацца, прасачыць, каб дзяўчынкі не спазніліся на пазашкольныя заняткі, падрыхтаваць іх да канцэртаў (Віялета і Ангеліна наведва­юць музычную школу, удзельнічаюць у справа­здачных канцэртах і конкурсах, прычым, не толькі раённага маштабу, становяцца іх пераможцамі, пра што сведчаць шматлікія ўзнагароды ў сямейным архіве) — усё гэта ў штодзённым распарадку дня шматдзетнай маці. І Наталля на гэта не наракае. “Дзеці — мая радасць і шчасце. Здараецца, стамлюся, а падбягуць дачушкі, палашчацца, абдымуць, стануць наперабой расказваць пра свае маленькія клопаты, турботы, дасягненні — і стомы як не было. Ад дзяцей ідзе магутны станоўчы пасыл. Яны ба­дзёраць”, — разважае матуля. А родныя захапляюцца Наталляй, тым, якая яна добрая гаспадыня і якія ў яе дагледжаныя дзеці.
Шматдзетная сям’я для Наталлі — не надзвычай­насць.

Сама яна вырасла ва ўмовах, калі тыя ж цукеркі даво­дзілася дзяліць на чац­вярых. Дзеці, здаралася, валтузіліся паміж сабой, але ж і сябравалі, падтрымлівалі і дапамагалі адзін аднаму. Гэткім узаемаадносінам Наталля цяпер вучыць сваіх дачушак. Старэйшых ужо лічыць за памочнікаў — з раніцы яны адводзяць у дзіцячы садок малодшых.
— Усе дзяўчаткі добра спяваюць, голас ім перадаўся ў спадчыну, — з гонарам расказвае пра праўнучак знакамітая ў раёне спявачка, у колішнім загадчыца мясцовага клуба, а цяпер актыўная ўдзельніца раённай ветэранскай арганізацыі і вялікая прыхільніца кветкаводства Наталля Амос.
— Яшчэ яны ў нас танцу­юць, — дадае Наталліна маці Вольга і пяшчотна прыгорт­вае да сябе не па гадах сур’ёзную і разважлівую Алеську.
Маці Віталя і работнік дзіцячага садка, у якім выхоўваюцца дашкаляты, Сняжана не стамляецца частаваць унучак уласна прыгатаванай выпечкай. Без яе торцікаў не абыхо­дзіцца ніводнае свята вялікай сям’і. “Асабліва дзеці лю­бяць медавік”, — кажа жанчына і кладзе кожнаму па ўвішнаму куску.


Кватэра, якую Каваленкі набылі за сродкі сямейнага капіталу, хоць і не цалкам, але вырашыла іх патрэбу ва ўласным жыллі — да гэтага сям’я жыла ў доме мужавай маці.
Таму ў гэтыя дні да звык­лых спраў Каваленкаў дадаліся новыя, звязаныя з абсталяваннем новага жытла. Спіс неабходнага скла­дзены немалы, але і набылі ўжо шмат: мэблевы гарнітур у прыхожую, канапу ў гасцёўню, сталы.
Ва ўласным жыллі і мары больш квяцістыя. У Наталлі і Віталя яны звязаны выключ­на з дзецьмі. Выгадаваць дачушак і сына сапраўднымі людзьмі, стварыць умовы, каб сям’я і месца, дзе рас­туць дзеці, былі для іх утульнымі і прыцягальнымі. Для бабуль жа галоўнае — каб усе ў іх вялікай сям’і былі здаровымі і каб на зямлі панаваў мір.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем